Лось для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, самы буйны прадстаўнік беларускай фаўны . На сакавік 2016 года беларуская папуляцыя ласёў складала больш за 30 тысяч асобінВ лесах Беларуси насчитывается более 30 тысяч лосей .
Гістарычныя звесткі
Пры раскопках Старога замка ў Гродне былі знойдзены косткі ласёў, але ў невялікай колькасці. Пры гэтым у яме ў руінах Ніжняй царкве знойдзена адразу 109 экземпляраў костак лася.
Лось быў шырока распаўсюджаны ў Беларусі да канца сярэдневякоўя. У перыяд існавання Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага ласі ў вялікай колькасці насялялі ў літоўскіх і беларускіх лясах. Аднак іх колькасць была нестабільная. Яна то падала, то стабілізавалася. Паўстала неабходнасць у яе рэгуляванні і абмежаванні палявання на дзяржаўным узроўні. Так, па Статуту ВКЛ 1588 года за адстрэл лася ў чужым лесе спаганяўся штраф «6 рублев грошаў». У наваколлі ж казённых лясоў забаранялася ўтрымліваць паляўнічых сабак, «хаваць ружніцы» (стрэльбы). Пакаранне за браканьерства было прадугледжана законам: «За забойства усякага буйнога звера, да якіх залічваліся і каза, назначалася пакаранне смерцю; сяляне не павінны былі паляваць на іх нават у тых выпадках, калі яны забягалі на іх зямлю» Беловежская Пуща. Ее исторический очерк, современное охотничье хозяйство и Высочайшие охоты в Пуще. СПб.: Артистическое заведение А. Ф. Маркса, 1903.. Нягледзячы на гэта, пагалоўе ласёў ў другой палове XVIII стагоддзя рэзка скарацілася. Галоўным прычынамі таго з’явіліся ўжо павелічэнне шчыльнасці насельніцтва і высечка лясных масіваў.
Забарона палявання, аднак, пры гэтым не тычылася валадароў края. На лася ў Белавежскай пушчы, сярод іншых, палявалі Аляксандр Ягелончык, Казімір IV Ягелончык, Аўгуст Саксонскі і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, а таксама расійскія цары Аляксандр II, Аляксандр III і Мікалай II.
У 1797 годзе расійскі імператар Павел I планаваў апрануць рускіх салдат у штаны з ласінай скуры. Для гэтага быў выдадзены нерэалізаваны загад забіць усіх ласёў з Белавежскай пушчы.
У сярэдзіне XIX стагоддзя і, паўторна, на пачатку XX стагоддзя адбывалася рэзкае скарачэнне арэала лася ў Еўропе. У другой палове XIX стагоддзя ў Белавежскай пушчы налічвалася больш за 700 галоў. На астатняй жа частцы Беларусі іх колькасць была нестабільнай. Дадзеныя такіх вядомых даследчыкаў, як А. Фядзюшын, , П. Баброўскі, , і інш., паказваюць, што ў пачатку XX стагоддзя нават у тыповых для віду месцах звяроў засталося вельмі мала. Адбіліся наступствы Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайныЛось и… «липа» .
У Беларусі ў 1920 годзе лось быў выключна рэдкім відам. Па стане на 1 верасня 1927 года, у Беларусі было зафіксавана толькі каля 150 ласёў.
Сітуацыю трохі выраўнялі спехам прынятыя створаным тады Бярэзінскім запаведнікам меры, давёўшы да 1936 году лік беларускіх ласёў да 380. У выніку аховы лася, амаладжэння лясоў і скарачэння колькасці ваўкоў пачынаючы з 20-х гадоў і асабліва хутка ў канцы 40-х пачалося аднаўленне арэала лася.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Бярэзінскім запаведніку колькасць звера скарацілася ў 4-5 разоў па адносінах да 1936 года. У наступны перыяд (1946—1952) у выніку высечкі лясоў на гаспадарчыя патрэбы значна павялічылася кармавая база для лася. Сустрэць яго можна было ва ўсіх абласцях рэспублікі. Да таго ж, ахове і ўзнаўленню звера з боку партыйных і савецкіх органаў надавалася вялікая ўвага, а таму росту колькасці не маглі перашкаджаць ні драпежнікі, ні браканьеры. Тым больш, што браканьерства ў тыя гады з-за адсутнасці асабістага транспарту і наразной зброі не мела масавага характару.
Дзякуючы ахоўным мерапрыемствам становішча вельмі змянілася ў лепшы бок, асабліва ў другой палове XX стагоддзя. У 1976-83 штогод у БССР улічвалася больш 24 тысяч асобін.
У 1952 годзе на тэрыторыі Беларусі жыло ўжо каля 800 ласёў, і іх колькасць працягвала расці. Гэтаму спрыяў, магчыма, не столькі гадавы прырост, колькі міграцыя з суседніх Пскоўскай і Смаленскай абласцей, а таксама з Прыбалтыкі, дзе шчыльнасць мясцовых папуляцый да таго моманту была ўжо даволі высокай і складала ў некаторых лясніцтвах 7,5 галоў (у Эстоніі) і 9,2 галоў (у Пскоўскай вобласці) на 1000 га характэрных угоддзяў, якія прадстаўляюць у асноўным зімовыя пашы.
У 1964 годзе была падлічана колькасць ласёў у Віцебскай вобласці, а атрыманыя 2150 асобін шляхам экстрапаляцыі склалі меркаваную колькасць каля трох з паловай тысяч галоў агульнай колькасці папуляцыі ў рэспубліцы. Ад гэтай даты быў дазволены прамысловы адстрэл — з лістапада 1964 года.
У 1984 годзе ў Беларусі налічылі 24,8 тысяч ласёў. — С. 161.
Не вельмі навукова-абгрунтаваная арганізацыя палявання на ласёў і нерацыянальнае выкарыстанне запасаў колькасці звера ў 1960-х — 1990-х гадах прывяла да пагаршэння сітуацыі, прычым як з колькасным і якасным складам папуляцыі, так і з вядзеннем уліку абсалютнай колькасці ласёў.
З пачаткам 2000-х гадоў сітуацыя пачала выпраўляцца і колькасць ласёў пачала стала павялічвацца.
Сучасная папуляцыя
Аптымальнай лічыцца колькасць у 43 тысячы асобін ласёўЛось (Alces alces) .
На 2016 год у лясах Беларусі налічвалася больш за 30 тысяч ласёўВ лесах Беларуси насчитывается более 30 тысяч лосей.
Лось распаўсюджаны па тэрыторыі Беларусі нераўнамерна. Найбольш высокая шчыльнасць папуляцыі віду назіраецца ў паўночнай і ўсходняй частках краіны. Пры ацэнцы шчыльнасці насельніцтва лася на тэрыторыі Беларусі дакладна прасочваецца градыент памяншэння гэтага паказчыка з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Гэта тлумачыцца ў першую чаргу паступовым пагаршэннем умоў пражывання для лася ў гэтым напрамку. Паблізу паўднёвых і заходніх межаў Беларусі праходзіць мяжа арэала віду, дзе па экалагічных законах папуляцыя віду знаходзіцца ў песімумеДунин, В. Ф. Лось в Беларуси: Экология и лесохозяйственное значение. / В. Ф. Дунин, П. Г. Козло. — Минск: Наука и техника, 1992. — 207 с.Козло, П. Г. Эколого-морфологический анализ популяции лося / П. Г. Козло. — Минск: Наука и техника, 1983. — 215 с..
Часам ласі заходзяць у гарады, зарэгістраваны некалькі выпадкаў нават у такіх буйных гарадах, як ВіцебскВ Витебске лось разгуливает прямо в центре города. Сейчас его ловят сотрудники МЧС , МагілёўВ Могилеве по центру города гулял лось і Мінск Лесной гость: лось забрел на территорию детского сада в Минске Утром по улицам гулял лось .
На 2023 год папуляцыя ласёў у Беларусі складае 46 189 асобінЧисленность основных видов охотничьих животных по территории Республики Беларусь .
Дынаміка агульнай колькасці
Дынаміка здабычы
На 2023 год паляўнічымі здабыта 9060 асобін ласёўДобыча (изъятие) охотничьих животных .
Утрыманне ў няволі
У Беларусі лосі ўтрымліваюцца ў АкцябрскімГосударственное учреждение «Октябрьский зоопарк» , Мінскім і Віцебскім заапарках і ў Магілёўскім заасадзе.
Біялогія
У Беларусі сустракаецца ва ўсіх лясных масівах па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, але найбольшая колькасць адзначаецца ў паўночнай, паўночна-ўсходняй і цэнтральнай часткахЛось обыкновеный (Alces alces) .
Ласі засяляюць самыя розныя лесу, зарасніках вербалозу па берагах рэк і азёр, а ў лесатундры трымаюцца па бярэзнікі і асінніку. Вялікае значэнне для лася маюць лесу з балотамі, ціхімі рэкамі, ручаямі і азёрамі, дзе яны кормяцца воднай расліннасцю. Узімку для лася неабходныя змешаныя і хвойныя лясы з густым падлескам або добрым падростам маладняку, асабліва хвоі, асіны або бярозы, рабіны і інш. Пазбягаюць ласі аднастайных высокоствольных масіваў лесу.
У культуры
Лось ушаноўваўся на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў бронзавым веку, пра што сведчыць знаходка рагавой фігуркі гэтай жывёлы на паселішча Асавец II у Бешанковіцкім раёнеЗайкоўскі Э. Алень, лось // Міфалогія беларусаў. Энцыклапедычны слоўнік. — Мінск: Беларусь, 2011. — С. 22—23..
У паштовай справе
У геральдыцы
Літаратура
Лось в Беларуси : экология и лесохозяйственное значение / В. Ф. Дунин, П. Г. Козло; [научный редактор А. Н. Курсков] ; Академия наук Беларуси, Институт зоологии. — Минск : Навука і тэхніка, 1992. — 206, с. : ил., табл. ; 22 см. — Библиография: с. 203―207. — 2200 экз. — ISBN 5-343-00996-4 (в переплете) : 5 р. Козло, П. Г. Эколого-морфологический анализ популяции лося / П. Г. Козло. — Минск: Наука и техника, 1983. — 215 с. Лось и косуля / В. Ф. Дунин, Н. Н. Воронецкий, В. Е. Тишкевич и др. ; М-во по чрезвычайн. ситуациям Респ. Беларусь, Ком. по проблемам последствий катастрофы на ЧАЭС и др. — Мозырь : Реклам.-изд. фирма «Белый ветер», 1999. — 78, с. — (Природа Полесского заповедника). — В надзаг. также: Нац. акад. наук Беларуси, Полес. гос. радиац.-экол. заповедник, Ин-т зоологии НАН Беларуси, Ин-т радиобиологии НАН Беларуси. — Библиогр.: с. 65-68 (51 назв.). — 500 экз. — ISBN 985-447-175-6 : Б.ц. Лось : (численность, экология, охрана) / А. Н. Курсков; [под редакцией В. Ф. Дунина] ; Академия наук Белорусской ССР, Отдел зоологии и паразитологии. — Минск : Наука и техника, 1978. — 85, с. : ил., табл. ; 17 см. — Библиография: с. 78―86. — 2700 экз. — 40 к.
Спасылкі
Ресурсы оленьих в Беларуси Ресурсы охотничьей фауны Ресурсы охотничьей фауны 2015
Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі Катэгорыя:Аленевыя