Віктар Рудчык (8 сакавіка 1934, Вулька Нурэцкая — 6 студзеня 1989, Беласток) — журналіст газеты «Ніва».
Біяграфія Віктар Рудчык нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Вульцы Нурэцкай на Беласточчыне.
Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце, дзе закончыў аддзяленне польскай філалогіі.
У 1960 годзе прыйшоў у «Ніву», адначасова супрацоўнічаў з іншымі выданнямі. Быў вядучым беларускіх радыёперадач на беластоцкім радыё. Займаўся літаратурнай творчасцю. Спадчыну Рудчыка складаюць некалькі дзясяткаў апавяданняў і неапублікаваныя дагэтуль аповесці. Аўтар цыкла матэрыялаў «Партызанскімі сцежкамі», гістарычных нарысаў «Буг у агні», фельетонаў «Гутаркі дзядзькі Максіма» ды з вясковага жыцця.
Быў членам Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства, сакратаром пярвічнай арганізацыі Польскай аб’яднанай працоўнай партыі пры БГКТ і «Ніве».
За шматгадовую журналісцкую дзейнасць быў узнагароджаны Залатым і Срэбным Крыжамі заслугі, срэбнай адзнакай «Заслужаны для Беласточчыны».
Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.
Спасылкі «Ніва», Віктар Рудчык (1934—1989) Cmentarz w Białymstoku. Wiktor Rudczyk
Катэгорыя:Журналісты Польшчы Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы Катэгорыя:Памерлі ў Беластоку Катэгорыя:Пахаваныя на Праваслаўных могілках Беластока