Вышэйшая эканамічная школа ў Беластоку () — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Беластоку.

Агульная характарыстыка Вучэльня заснаваная ў 1996 годзе. Навучае студэнтаў па праграмах вышэйшай адукацыі першага (ліцэнцыят) і другога (магістр) ўзроўняў, а таксама па праграмах паслядыпломнай адукацыі. Напрамкі навучання: эканоміка, бяспека і гігіена інжынернай працы, прыкладная інфарматыка, правазнаўча-фінансавы напрамак.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання