Юрый Міхайлавіч Брайдэр () — беларускі пісьменнік-фантаст.
Біяграфія Нарадзіўся 8 студзеня 1948 года ў Оршы.
Скончыў Мінскі тэхнікум сувязі.
Большую частку жыцця пражыў у Дзяржынску. Працаваў у службе «Ахова» Дзяржынскага раённага аддзела ўнутраных спраў, у тым ліку начальнікам пункта цэнтралізаванай аховыСлужба, оправданная временем. К 70-летию образования Департамента охраны. Даслужыўся да звання маёра міліцыі і выйшаў у адстаўку.
Памёр 8 лютага 2007 года ў Мінску. Пахаваны ў Дзяржынску на Дзягільнянскіх могілках.
Творчасць Першая спроба пісаць была зроблена яшчэ ў дзяцінстве. Першымі апавяданнямі былі «Парушальнік» і «Індык». Друкаваўся ў газеце «Знамя юности», часопісах «Рабочая змена», «Неман».
У 1987 годзе разам з Мікалаем Чадовічам выпусціў кнігу «Пасёлак на краю Галактыкі», якая была ўдастоена прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. У творах Ю. Брайдэра і М. Чадовіча спалучаюцца інтарэс да парадаксальнага сюжэту, жыццевая назіральнасць пісьменнікаў-рэалістаў, талент сатырыкаў.
Неаднаразова з’яўляўся ўдзельнікам семінараў пісьменнікаў-фантастаў у Санкт-Пецярбургу, Ялце, Краснаярску. Многія творы пісьменніка трапілі ў спіс намінантаў на літаратурныя прэміі ў вобласці фантастыкі «Бронзовая улитка», «Интерпрескон», «Странник».
Кнігі Ю. Брайдэра выходзяць тыражамі 12 — 15 тысяч экзэмпляраў. Яны пераведзены на многія мовы свету.
З 1996 года Ю. Брайдэр з’яўляўся членам журы кангрэса фантастаў Расіі «Вандроўнік».
Узнагароды У 1994 годзе за кнігу «Стрэлы Перуна з раздзяляльнымі боегалоўкамі» ў Прыднястроўі Ю. Брайдэр разам з М. Чадовічам атрымаў першую прэмію.
Ю. Брайдэр з’яўляецца лаўрэатам прэміі «Меч Руматы» за раман «Паміж плахай і сякерай» (1998). У 2003 годзе на міжнародным фестывалі фантастыкі «Звездный мост — 2003» яго раман «Цвік у галаве» стаў лаурэатам у намінацыі «Буйная форма», ён быў лепшым сярод 94 раманаў; на 8 кангрэсе фантастаў Расіі гэты раман атрымаў прэмію «Меч у люстэрку». У гэтым жа годзе перамог у конкурсе «Эпіграма-Ф».
Бібліяграфія
Аповесці 1987 — Тэлепатычная стрэльба 1988 — Пекла на Венеры 1991 — Каін яшчэ не нарадзіўся 1991 — Мёртвая вада 1994 — Стрэлы Перуна з раздзяляльнымі боегалоўкамі
Крыніцы
Літаратура Баландин, Р. К. Параллельные миры: Гл.3. : Обретённый и утраченный рай / Р. К. Баландин // Что там, за горизонтом. — Мн.: Эридан, 1995. — С. 140—158. Брайдер Юрий Михайлович // Энциклопедия фантастики / Под ред. В.Гакова. — Мн.: ИКО «Галаксиас», 1995. — С.95. Шитик, В. Н. Галактика у каждого своя : вечно новые «вечные вопросы» / В. Н. Шитик // Что там, за горизонтом.- Мн.: Эридан, 1995. — С. 7 — 16. Целеш, Л. Знакаміты фантаст-зямляк / Лявон Целеш // Літаратура і мастацтва, 2010. — № 16. — С. 15. Марчук, Р. Творца з Дзяржынска / Раіса Марчук // Літаратура і мастацтва, 2011. — № 45. — С. 12.
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты СССР Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Беларусі