Нгуен Хыу Тхо (. Nguyễn Hữu Thọ, 10 ліпеня 1910, Шалон, Сайгон, Французскі Індакітай — 24 снежня 1996, Хашымін, Вьетнам) — в’етнамскі рэвалюцыянер, прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам (1980—1981).
Біяграфія Нарадзіўся у сям’і чыноўніка. Вышэйшую юрыдычную адукацыю атрымаў у Францыі.
У гады Першай Індакітайска вайны (1945—1954) у якасці адваката абараняў удзельнікаў супраціўлення. Быў адным з кіраўнікоў масавай антыамерыканскай дэманстрацыі ў Сайгоне (сакавік 1950). У 1954 г. заснаваў арганізацыю «Рух за мір» і быў абраны яе віцэ-прэзідэнтам. Двойчы падвяргаўся турэмнаму заключэнню (1950—1952, 1954—1961).
1962—1964 гг. — старшыня ЦК, 1964—1975 гг. — старшыня Прэзідыума ЦК Нацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама, 1969—1975 гг. — старшыня Кансультатыўнага савета Часовага рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Паўднёвы В’етнам, 1975—1976 гг. — прэм’ер-міністр Рэспублікі Паўднёвы В’етнам, 1976—1980 гг. — віцэ-прэзідэнт, 1980—1981 гг. — в. аб. прэзідэнта, 1981—1987 гг. — старшыня Нацыянальнай Зборнай Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам, 1988—1994 гг. — старшыня Патрыятычнага фронту В’етнама.
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты В’етнама Катэгорыя:Постаці В’етнамскай вайны Катэгорыя:Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»