Касцёл Спаслання Святога Духа — мураваны касцёл у горадзе Беразіно (Мінская вобласць). Знаходзіцца на вуліцы Красіна.

Гісторыя

Парафія існуе з 1641 года. Першы касцёл быў збудаваны ў 1644 годзе і ў 1844 годзе рэканструяваны. Касцёл згарэў падчас пажару ў 1914 годзе.

Сучасная парафія адрадзілася ў 1993 годзе дзякуючы кс. Юзафу Пятушку. Ён пачаў праводзіць набажэнствы ў будынку па вул. Піянерскай 25, які быў набыты на ахвяраванні вернікаў. У 1997 годзе была асвячона часовая капліца.

Калі будынак капліцы ўжо не змяшчаў усіх жадаючых прысутнічаць на набажэнствах, парафіяльны кс. Андрэй Фёдараў звярнуўся да мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча за згодай будаваць новы касцёл у Беразіно, і пасля нарады біскупаў Беларусі была атрымана згода на будаўніцтва новага храма.

Біскупам Юрыем Касабуцкім 5 красавіка 2016 года быў асвечаны крыж на будаўнічай пляцоўцы. Будаўніцтва новага касцёла распачалося ў 2018 годзе. У 2019 годзе быў зроблены падмурак, а ў 2020 годзе сцены і дах. У сакавіку 2020 года была скончана вежа і ўсталяваны крыж.

Пробашчы Юзаф Пятушка Сяргей Бараўнёў Алег Мурзіч Андрэй Фёдараў

Спасылкі Парафіяльны сайт — парафія Маці Божай Міласэрнасці ў Беразіно Беразіно — парафія Маці Божай Міласэрнасці

Катэгорыя:Храмы Беразіна Катэгорыя:Касцёлы Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:2020 год у Беларусі