Самуіл Іахімавіч Пазняк (нар. , Мінск — , Мінск) — беларускі хімік-тэхнолаг, спецыяліст у галіне біятэхналогіі харчовых прадуктаў. Кандыдат біялагічных навук, дацэнт.
Біяграфія Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча (хімічны факультэт, 1924).
Працаваў у Мінскім губернскім упраўленні па эвакуацыі палонных і бежанцаў (1918—1920, камендант), Цэнтральнай хімічнай лабараторыі Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР (1924—1925, стажор), Маскоўскім піваварным заводзе (з 1925, памочнік майстра), Белхарчтрэсце Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР (Цэнтральная хімічная лабараторыя, загадчык лабараторыі), Навукова-даследчым інстытуце харчовай прамысловасці БССР (з 1932, намеснік дырэктара на навуцы, дырэктар), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1928, дацэнт кафедры брадзільнай вытворчасці, у 1939—1941 і з 1947 — загадчык кафедры тэхналогіі харчовых вытворчасцей, у 1939—1941 і 1945—1947 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: піваварная вытворчасць.
Пахаваны на Усходніх могілках (сектар 26, рад 15, участак 6), г. Мінск.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1944), Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946) і іншПазняк, Самуіл Іахімавіч (кандыдат біялагічных навук ; 1897—1966).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Гісторыя БНТУ
Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Рэктары БНТУ