Юлій Якаўлевіч Райзман (; ) — расійскі кінарэжысёр. Народны артыст Латвійскай ССР (1949). Народны артыст СССР (1964). Прафесар (1960).
Біяграфія Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. З 1924 літаратурны кансультант на кінастудыі «Міжрабпом-Русь». Быў асістэнтам рэжысёра Якава Пратазанава. Першыя рэжысёрскія работы: «Круг» (1927), «Катарга» (1928), «Зямля чакае» (1930), «Апавяданне пра Умара Хапцока» (1932). Грамадзянскі пафас, уменне ствараць характары герояў у іх непарыўнай сувязі з духам часу, рэальным асяроддзем у фільмах: «Лётчыкі» (1935), «Апошняя ноч» (1937), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1940), «Машачка» (1942), «Кавалер Залатой Зоркі» (1951), «Урок жыцця» (1955), «Камуніст» (1958), «А калі гэта каханне?» (1962), «Твой сучаснік» (1968), «Візіт ветлівасці» (1973), «Дзіўная жанчына» (1978), «Прыватнае жыццё» (1982), «Час жаданняў» (1984) і інш. Аўтар дакументальных фільмаў: «Да пытання пра перамір’е з Фінляндыяй» (1944), «Берлін» (1945), «Райніс» (1949).
Прэміі і ўзнагароды Галоўная прэмія Міжнароднай выстаўкі ў Парыжы (1937) Галоўная прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў г. Карлавы Вары (1951) Дзяржаўныя прэміі СССР (1941, 1943, 1946 (двойчы), 1950, 1952, 1983) Герой Сацыялістычнай Працы (1973)
Літаратура
Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Народныя артысты Латвійскай ССР Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Кінарэжысёры Расіі Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Сцэнарысты Расіі Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Педагогі Расіі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Сацыялістычны рэалізм