Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі (, в. Мачаск, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1955), дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (гістарычны факультэт, 1938), Авіяшкола (1939), Інстытут павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў марксізму-ленінізму Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі (аспірантура, 1955).
Працаваў у сямігадовай школе ў в. Мачаск (1930—1934, дырэктар), Міністэрстве асветы БССР (1938, начальнік упраўлення сярэдніх школ), Доме Чырвонай Арміі (1939—1941, начальнік), Брэсцкім педагагічным вучылішчы (1945—1953, дырэктар), Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце (1953—1955, дырэктар), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1955, у 1955—1973 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя; арганізацыя адукацыі.
Узнагароды Ордэны Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Почета», Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Дзмітрый МаркоўскіМаркоўскі, Дзмітрый Спірыдонавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1912—1990).
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы