Анатоль Іванавіч Шушко (нар. 19 ліпеня 1954, в. Сташаны, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 8 лістапада 2018) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Анатоль Іванавіч Шушко нарадзіўся 19 ліпеня 1954 года ў вёсцы Сташаны Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Сваімі першымі настаўнікамі лічыць маці Ганну Рыгораўну (Сякерыч), настаўніцу гісторыі і геаграфіі, і бацьку Івана Канстанцінавіча Шушко, а цікавасць да літаратуры прывіў выкладчык славеснасці ў школе Мікалай Сямёнавіч Купрэеў (1937—2004), які стаў вядомым пісьменнікам. Анатоль з дзяцінства сябраваў з Міколай Антаноўскім, які таксама захапляўся паэзіяй, стаў паэтам, У 1971 г. Анатоль Шушко паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Пасля заканчэння БДУ (1976) — настаўнік Ласіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна, Поразаўскай спецшколы-інтэрната Свіслацкага раёна. Працаваў рабочым і будаўніком на Міншчыне і Гомельшчыне, выхавальнікам Пінскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, вартаўніком, карэспандэнтам раённых газет. Першы апублікаваны верш Анатоля Шушко з’явіўся ў газеце «Піянер Беларусі» (1969). Яшчэ школьнікам друкаваўся ў часопісе «Бярозка», газеце «Чырвоная змена». Пачаткам сапраўднага паэтычнага мастацтва можна лічыць падборку вершаў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (1971), якая з’явілася дзякуючы Варлену Бечыку. Вершы пачынаючага паэта адразу заўважыла літаратурная Беларусь, творчая інтэлігенцыя прарочыла яму вялікую літаратурную будучыню.
У 1981 г. Анатоль Шушко пабываў на рэспубліканскім семінары маладых літаратараў у Доме творчасці (Каралішчавічы), дзе былі такія вядомыя цяпер асобы: Анатоль Сыс, Алег Мінкін, Віктар Шніп, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Васіль Сахарчук, Алесь Наварыч, Уладзімір Ягоўдзік і інш.
Вершы Анатоля Шушко друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», «Нёман», «Беларуская думка», калектыўных паэтычных зборніках «На ладонях Припяти и Пины», «Маладыя галасы» (1985), «Галасы вёснаў» (1997), альманахах «Дзень паэзіі» (1991, 2005), «Люблю будзённы дзень» і ў расійскім альманаху «Москва» (у перакладзе В. Грышкаўца), а таксама ў цэнтральнай і мясцовай перыёдыцы. У 1994 годзе ў серыі «Бібліятэчка часопіса „Маладосць“» пабачыла свет кніга А. Шушко з глыбокай філасофскай назвай «Выток і прычасце».
У 2012 годзе выйшаў другі зборнік вершаў паэта «Шаны», за які атрымаў Дыплом II ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года ў галіне паэзіі». Кнігай «Шаны» Анатоль Шушко паставіў сябе ў адзін шэраг з лепшымі паэтамі Брэстчыны — Міколай Засімам, Міхасём Рудкоўскім, Міколай Купрэевым, Нінай Мацяш... Анатоль Іванавіч ахвотна сустракаўся з чытачамі ў бібліятэках, з настаўнікамі і вучнямі ў школах, са студэнтамі, умеў па-мастацку чытаць свае творы. Штогод наведваў літаратурнае свята «Лунінская восень» на Лунінеччыне. Удзельнічаў у рабоце клуба літаратараў «Пінчукі», створанага ў 2016 г. пры раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з сакавіка 1997 года; у 2006 годзе выйшаў з СБП і ўступіў у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2014). Да 60-годдзя паэта ў Пінскай ЦРБ імя Я. Янішчыц быў праведзены творчы вечар, на які прыйшлі родныя і сябры, а музычнае віншаванне падрыхтаваў народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Чабатухі» Сташанскага дома фальклору.
На працягу апошняга года жыцця Анатоль Шушко змагаўся з цяжкой хваробай, але не адышоў ад актыўнага грамадска-культурнага жыцця. Удзельнічаў у рэспубліканскім Дні беларускага пісьменства ў Іванаве, урачыстасці з нагоды надання звання «народны» літаратурна-краязнаўчаму музею Якуба Коласа ў Пінкавічах. 8 лістапада 2018 г. Анатоль Іванавіч Шушко заўчасна пайшоў з жыцця. Пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну і добрыя ўспаміны. Рыхтаваў свой новы зборнік «Сэрцу соладка, ясна, трывожна», але выдадзены ён ужо пасмяротна ў маі 2019 г. У кнігу ўключылі вершы, прысвечаныя Анатолю Шушко, эсэ-ўспамін Таццяны Хвагінай. Да 65-годдзя з дня нараджэння паэта ў Пінскай ЦРБ імя Я. Янішчыц прайшоў вечар памяці.
Творчасць Аўтар кніг «Выток і прычасце» (Мінск, «Полымя», бібліятэчка часопіса «Маладосць», 1994), «Шаны» (Мінск, «Мінкапрынт», 2012), «Сэрцу соладка, ясна, трывожна» (Мінск, «Деловая печать», 2019), «Паэзія — душы маёй суладдзе» (Мінск, «Деловая печать», 2020).
Бібліяграфія Сэрцу соладка, ясна, трывожна : зборнік вершаў / Анатоль Шушко. — Мінск : «Деловая печать», 2019. — 75 с. Шаны : зборнік вершаў / Анатоль Шушко; прадмова В. Гардзея. Мінск : Мінкапрынт, 2012. 192 с. Материнский завет ; Попытка гекзаметра ; Валуны ; Стошанам ; На стежке в жите; «…Мой долг неоплатный…»; «…Зачем кричу подчас отчаянно…» : [стихи] / Анатоль Шушко // Белой Вежи свет : сб. поэзии Брестчины / сост. и пер. с бел. В. Гришковца. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. С. 82-85. Выток і прычасце : вершы / Анатоль Шушко. Мінск : Полымя, 1994. 31 с. (Бібліятэчка часопіса «Маладосць», № 1 (67)). Адзінаму ; Еўтэрпе ; Пінскі снег ; Перад настаннем дня : [вершы] / Анатоль Шушко // Дзень паэзіі — 2005. Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. С. 230—231. Вера ; Сто шан для Сташан ; Вернасць ; Мова; «Сонейка вясенняе мае..»; «Хвілінку, шчасце пачакай» ; Чмель ; Сябрам : [вершы] / Анатоль Шушко // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины. Минск : ОДО «Тонпик», 2004. С. 34-40. Слова долі ; Перамога / Анатоль Шушко // Піншчына літаратурная Ты — мой роздум аб шчасці ; Бурштынавыя ночы ; Любасці : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2013. 7 марта. Зямлячцы : верш / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2013. 20 ноября. С. 6. Вячэрняму Пінску; «Не хавай нашу папараць…»; «Святое неўзабаве застанецца…»; «Зноў ля помніка маці стаю»; «Пакрыёма праўда праяўляецца» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2012. 17 жніўня (№ 33). С. 8. Прызнанне нашчадка ; Бацькава песня : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2012. 4 мая (№ 18). С. 8. Маёй Беларусі ; Просьба да сонца; «Час родзіць паэтаў у нас» ; Баладнае ; Вершапад ; След ; Ушушканы ўспамінам ; Кветка волі. Балада белых руж на іспанскі матыў : [вершы] / Анатоль Шушко // Полымя. 2011. № 11. С. 32-37. Камяні ; Пацеры да мовы ; Каханне : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2011. № 8. С. 46. Касьба з водарам настальгіі : [верш] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2011. 22 красавіка. Віншаванка. Дзве тысячы дзесятым! : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2009. 31 снежня. «Нядзіўна» : Караткевічу : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда (Пинск). 2010. 18 декабря. Стошанам ; На стежке в жите ; Попытка гекзаметра ; Валуны : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. В. Гришковца // Нёман. 2011. № 6. С. 98-99. Спешу напиться звуками и словом… : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. с бел. А. Аврутина // Нёман. 2008. № 10. С. 100—101. Шчырае ; На далонях вясны; «Прыгажосць выратуе свет» : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2008. 31 июня. Прачулае і весняе : [верш] / Анатоль Шушко // Заря. 2008. 14 февраля. Навізна : [верш] / Анатоль Шушко // Народная газета. 2008. 21 лістапада. Гады. Сыну Віталіку : [верш] / Анатоль Шушко // Заря. 2008. 15 мая. «Знаёмая мара паехаць у Брэст»; «Кашулю шылі навырост» : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2007. № 11. С. 58-60. Пінскі вальс : [песня] / словы Анатоля Шушко; музыка Алеся Жуковіча // Пінскі веснік. 2007. 5 кастрычніка. Франтавіку, чалавекалюбу Зіновію Вагеру ахвярую : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2007. 16 кастрычніка. Метаморфоза : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. с бел. В. Гришковца // Нёман. 2007. № 8. С. 57. Пінскі снег : [верш] / Анатоль Шушко // Белорусская нива. 2007. 6 февраля. Імгненнае; Элегічнае; Радзімнае: [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2007. 18 октября. Радзіме: Просьба : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2007. 3 студзеня. Маёй Беларусі : [верш] / Анатоль Шушко // Заря. 2007. 22 ноября. Думка ; Каханне ; Сынам ; Ідылічны накцюрн ; Удзячнасць ; Надзейнасць : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2006. № 11. С. 70-71. Чмель: [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2006. 18 красавіка Халасцяк; Графаман : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2006. 10 лістапада. Чараўніца : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2011. 3 верасня. Лаўровіч, М. Вершы / Мікалай Лаўровіч; пер. з рускай мовы Анатоля Шушко // Маладосць. 2006. № 11. С. 52. Сынавым радком : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда (Пинск). 2006. 17 июня. Да бацькавага васьмідзесяцігоддзя. Да крэўнага франтавіка : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2006. 16 чэрвеня. Пінская бусліная балада (дыялог з аднакурніцай праз 60 год пасля вайны) ; Дыялог у Пінску ; Да восені : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 25 октября. Грышкавец, В. «У мяне дзве матулі» ; Ліст услед; «…І ад каханкі на світанку на цягнік…»; «Знайсці, прыняць і пакахаць»; «Ў дарозе ці дома, калі я адзін…»; «Ўваб’ю калочак свой ахвотна…» : [вершы] / Валерый Грышкавец; пер. з рускай мовы Анатоль Шушко // ЛіМ. 2005. 23 верасня. С. 11. В родимой белорусской стороне : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. с белор. В. Гришковца // Нёман. 2005. № 7. С. 79-80. Ушушканы ўспамінам : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2005. 11 сакавіка. Вясеннія паразуменні з Уладзімірам Караткевічам : трыпціх ; Сват ; На памяць ; З татам : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2005. 24 чэрвеня (№ 25). С. 8. Ад сэрца; Прызнанні палешука : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2005. 21 кастрычніка. Вернасць : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2005. 12 ноября. Вось ён — напісаны верш!; Цішыня : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2005. 4 студзеня. Перад настаннем дня; Навальніца; Георгію Андрэеву: [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 27 мая. Пінская бусліная балада; Дыялог у Пінску; Да восені : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 25 октября. Голас кветак : [верш] / Анатоль Шушко // Белорусская нива. 2005. 19 апреля. Весні матыў ; Вясна ; Майскаму ранку дома на ганку ; Дзякую ; Санет яднання : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2004. 22 кастрычніка (№ 42). С. 8. Прыпамінальнае; «Ніхто не ўмее плакаць, як паэт»; У блакнот; Хай жывуць студэнты!!!; Жартоўна-гумарыстычнае, сумесна суцяшальнае!; На купалле; Дыфірамб; На сцежцы ў жыце : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 16 ліпеня. Да юбілею; Наступства сонечных промняў : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2004. 14 августа. Да юбілею; Мове; У дзень нараджэння; Наступства сонечных промняў; Навальніца : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 17 июля. Семья : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пінск. 2004. 7 февраля. Са святам! : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 5 сакавіка. Прывітальнае : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 30 октября. Сонейка вясенняе маё; Хвілінку, шчасце, пачакай : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 20 марта. "Слязу меў, бо жыць хацеў!.." або Нечаканы маналог таты : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 2 ліпеня. Франтавік; Дыялог : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 2 июля. Спатканне; «Вось ён — напісаны верш!»; Выпускнікам горада Пінска : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 1 чэрвеня. Сташанам : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 22 марта. Золак на волі ; Дыялог з воляю; «Воно» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2003. 19 снежня. (№ 51-52). С. 8. Услед: Васілю Сахарчуку : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2003. 1 мая. Дыялог ля роддома; Віншавальнае : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2003. 7 марта. Каханы : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2003. 12 апреля. Майскаму ранку дома на ганку; Шлях у чалавечнасць: [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда. Пинск. 2002. 8 мая. Пацеры да мовы : [вершы] / Анатоль Шушко // Белорусская нива. 2002. 12 декабря. Просьба да сонца : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2002. 23 жніўня.