Іосіф Людвігавіч Пятро́віч ( — ) — гісторык, доктар гістарычных навук (1977), прафесар (1978). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980). Брат М. І. Пятровіч.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Валоўшчына (зараз у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У час Вялікай Айчыннай вайны з 10 ліпеня 1942 года ў партызанах, начальнік асобага аддзела 36-а партызанскага атрада 8-й партызанскай брыгадыПетрович Иосиф Людвигович // «Партизаны Беларуси». Са студзеня 1944 года сакратар Сямяніцкага, потым Камянецкага падпольных райкамаў ЛКСМБ. Пасля вайны быў на партыйнай рабоце. У 1953 годзе скончыў Віленскі педагагічны інстытут. З 1964 года І. Л. Пятровіч у Мінскім педагагічным інстытуце, спачатку выкладчык, з 1975 года — загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па гісторыі польскага рабочага руху. Сярод апублікаванага: Деятельность КПСС и ПОРП по развитию и укреплению братского сотрудничества между советским и польским народами (1956—1961 гг.) / Моск. ордена Ленина и ордена Трудового Красного Знамени гос. ун-т им. М. В. Ломоносова. Кафедра истории КПСС Ин-та повышения квалификации преподавателей обществ. наук при МГУ. — М., 1962. Трудовой коллектив и соревнование : (Материал в помощь лекторам, преподавателям и слушателям нар. ун-тов техн.-экон. знаний) / И. Л. Петрович, Г. И. Степанов — Мн., 1984.
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі. Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені. Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Літаратура
Спасылкі Петрович Иосиф Людвигович // Специальный проект Издательского дома «Беларусь сегодня» и Национального архива Республики Беларусь «Партизаны Беларуси» ОБД «Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны» Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР Катэгорыя:Члены КПСС