Марыя Людвігаўна Пятро́віч ( — Петрович, Мария Людвиговна (кандидат экономических наук; 1933—2005) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі) — вучоны ў галіне інфарматыкі, кандыдат эканамічных навук (1972), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССРЛаўрэаты дзяржаўных прэмій // Сайт БДУ. Сястра І. Л. Пятровіча.
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Валоўшчына (зараз у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1958 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1962 года працавала ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР, з 1992 года ў Інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па праграмным забеспячэнні ЭВМ, вылічальных метадах прыкладной статыстыкі.
Сярод апублікаванага: Исследование методов и организация комплексного решения задач экономико-статистического анализа на ЭВМ: Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата экономических наук. (607) / АН УССР. Ин-т кибернетики. — Киев, 1972. Статистическое оценивание и проверка гипотез на ЭВМ. — М.: Финансы и статистика, 1989 (разам з М. І. Давідовічам); Регрессионный анализ и его математическое обеспечение на ЕС ЭВМ: (Практ. руководство) — М.: Финансы и статистика, 1982.
Літаратура
Катэгорыя:Постаці інфарматыкі Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі