Аляксей Зіноўевіч Пятро́ў (;  — ) — фізік-тэарэтык і матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі навук УССР (1969).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Кошкі (Самарскай губерні). У 1926 годзе скончыў сямігадовую школу ў горадзе Мелекес, паступіў і педагагічны тэхнікум, але пакінуў вучобу і працаваў у Саратаве маслатопамБіяграфія А. З. Пятрова на сайце «Пятроўскіх чытанняў». З 1931 года жыў у Казані, працаваў на будаўніцтве ДРЭС. У 1932 годзе экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Казанскага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1937 годзе выкладаў у розных навучальных установах Казані. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе пайшоў на фронт, камандаваў узводам мінамётчыкаў. У 1943 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Пасля цяжкага ранення і дэмабілізацыі па стану здароўя ў 1943 годзе займаў пасаду дацэнта ў Казанскім авіяцыйным інстытуце. У 1945—1965 гадах у Казанскім універсітэце. З 1956 года — прафесар кафедры геаметрыі, з 1960 года — загадчык кафедры тэорыі адноснасці і гравітацыі фізічнага факультэта. З 1970 года А. З. Пятроў у Інстытуце тэарэтычнай фізікі Акадэміі навук Украінскай ССР на пасадзе загадчыка аддзела.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па матэматычнай фізіцы, тэорыі адноснасці і тэорыі гравітацыі. Распрацаваў новыя метады вывучэння гравітацыйнай радыяцыі, энергіі гравітацыйнага поля, мадэлявання палёў прыцягнення. Выявіў існаванне трох тыпаў гравітацыйных палёў (класіфікацыя Пятрова). Выказаў ідэю апісання тэорыі гравітацыі Альберта Эйнштэйна ў тэрмінах плоскай прасторы.

Сярод апублікаваных прац: О пространствах, определяющих поля тяготения // Доклады Академии наук СССР. — 1951. — Т. XXXI. — C. 149—152.; О полях тяготения простого типа с вещественными стационарными кривизнами // Учёные записки Казанского государственного университета. — 1955. — Т. 115. Книга 14. — С. 41—52.; Пространства Энштейна. — М., 1961; Новые методы общей теории относительности. — М., 1966.

Узнагароды У 1973 годзе за цыкл прац «Инвариантно-групповые методы в теории гравитации» А. З. Пятрову прысуджана Ленінская прэмія.

Літаратура

Спасылкі Аминова А. В. Алексей Зиновьевич Петров (к 100-летию со дня рождения) // Учёные записки Казанского университета, том 153, кн. 1. — Казань, 2011. Владимиров Ю. С. Воспомінанія о профессоре А. З. Петрове // Пространство, время и фундаментальные взаимодействия. — 2016. Вып. 4. Біяграфія А. З. Пятрова на сайце «Пятроўскіх чытанняў»

Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР Катэгорыя:Акадэмікі АН УССР Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры батарэй у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Самарскай вобласці Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны