Хаджы Хасроў, або Азі Хасроў (да 1563, Полацк(?) — пасля 8 красавіка 1595) — персідскі дыпламат 1590-х гадоў.

Пра яго беларускае паходжанне паведамляе ў адпісцы астраханскі ваявода : «А родом… он литвин, полотцкого взятья». Пасля захопу Полацка ў 1563 годзе войскамі Івана Грознага быў вывезены ў Маскоўскую дзяржаву, адтуль прададзены ў Персію. Пры двары шаха Абаса займаў пасаду перакладчыка. У маі 1592 — лістападзе 1594 года ўзначальваў пасольства ў Маскву. Вёў паспяховыя перагаворы з урадам Фёдара Іванавіча пра саюз і гандаль паміж Персіяй і Маскоўскай дзяржавай. У Маскве меў кантакты з аўстрыйскім пасольствам Мікалая Варкача адносна саюзу еўрапейскіх дзяржаў і Персіі супраць Турцыі.

Літаратура

Бушев П. П. История посольств и дипломатических отношений Русского и Иранского государств в 1586—1612 гг.: (по русским архивам). — М., 1976.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Дыпламаты Ірана Катэгорыя:Ірана-расійскія адносіны