Ежы Францкевіч-Радзімінскі (? — пасля 1629) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба «Бродзіц». Сын падкаморыя полацкага Міхала і Ганны з Сапегаў, сястры канцлера Льва Сапегі. Лідскі войскі, суддзя земскі, з 1629 года маршалак, каралеўскі сакратар; маршалак Трыбунала ВКЛ у 1628 годзе. Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў.
Літаратура
Лаўрэш Л. Маршалкі Лідскага павета // Лідскі летапісец. № 2 (90). 2020.
Катэгорыя:Войскія лідскія Катэгорыя:Суддзі земскія лідскія Катэгорыя:Каралеўскія сакратары Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага