У пачатку лістапада 2020 года ў горадзе Хумера рэгіёна Тыграй на паўночным захадзе Эфіопіі адбылася масавая расправа. Разня здарылася падчас узброенага канфлікту паміж партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя і федэральным урадам краіны.

Бежанцы, што далі інтэрв’ю Daily Telegraph, прыпісвалі адказнасць за разню амхарскім апалчэнцам, у тым ліку байцам Фано і ўрадавай арміі. Уцекачы заявілі, што на іх напалі жыхары суседняга рэгіёну Амхара, якія аб’ядналіся з федэральнымі войскамі, забіваючы тых, хто спрабаваў уцячы з краіны. Зэнебэ, этнічны тыграец, што стаў відавочцам разні, нават параўнаў тое, што адбылося з генацыдам. Гідзі, таксама сведак, распавядаў як ваенныя спынілі таксі, збілі кіроўцы і двух пасажыраў. Па паведамленні іншага сведкі, забойствы адбываліся як пры дапамозе агнястрэльнай, так і пры дапамозе халоднай зброі. 54-гадовы бежанец, з якім гутарыў The Guardian, Гуш Тэла заявіў, што яго збілі федэральныя сілы бяспекі. Ён заявіў, што лаялісты перадалі яго моладзевай групоўцы з Фано, якая вызваліла яго. Іншыя ўцекачы паказалі раны. Жыхар Хамеры Мелес, апытаны газетай The New York Times у лагеры для бежанцаў, заявіў, што амахарскія апалчэнцы нават адрэзалі галовы.

29 лістапада Эфіопская вяшчальная карпарацыя заявіла, што недалёка ад аэрапорта Хумера было знойдзена 70 пахавальных ям. У тэлерэпартажы ананімны ваенны чыноўнік прыпісаў забойствы НФВТ.

Катэгорыя:Лістапад 2020 года Катэгорыя:Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у Эфіопіі