Аляксей Ягоравіч Шмакаў (, сяло Шмакава, Кіраўская вобласць — ) — беларускі і ўкраінскі скульптар-манументаліст.
Біяграфія Пасля заканчэння ў 1959 годзе Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута быў накіраваны на працу ў Брэст, дзе выканаў шэраг мастацкіх работ у вобласці станковай і манументальнай скульптуры. У гарадскім парку культуры і адпачынку з’явілася скульптурная група «Ленін з дзяцьмі». Устаноўлены помнікі-бюсты пісьменніку Мікалаю Гогалю (1962), Герою Савецкага Саюза А. М. Кіжаватаву (1965) і паэту А. Міцкевічу (1965). Для Музея абароны Брэсцкай крэпасці ён выканаў дыяраму «Бой ля Цярэспальскіх варот» і рэльеф «Няскораныя», бюсты абаронцаў крэпасці. У г. Камянцы Брэсцкай вобласці была ўстаноўлена фігура У. І. Леніна (1960), у г. Пінску — помнік воінам-вызваліцелям і маракам Дняпроўскай ваеннай флатыліі (1962)28 красавіка 2017 г. — 55 гадоў з дня ўстаноўкі помніка Мікалаю Васільевічу Гогалю (1809—1852), рускаму пісьменніку, у г. Брэсце (1962).
А. Я. Шмакаў у 1964 годзе стаў членам Саюза мастакоў СССР. У 1967 годзе пераехаў у г. Еўпаторыю (Крым), дзе стварыў дзясяткі манументальных твораў, у тым ліку помнікі камунарам Еўпаторыі, Д. Караеву, М. Горкаму, Т. Шаўчэнку, С. Дувану, Ашыку Амеру, еўпатарыйцам, якія загінулі ў гады Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, маракам-дэсантнікам, творы садова-паркавай скульптуры «Дзеці Радзімы», «Мацярынства», «Хлопчык з гірай», «Хлопчыка на дэльфіне», «Геракл, які адпачывае», «Сям’я на пляжы», «Нараджэнне Керкінітыды»Евпаториийский скульптор Алексей Егорович Шмаков.
Шмат падарожнічаў, працаваў над скульптурамі ў Індыі, Італіі, Іспаніі, Эквадоры, Аўстраліі, ЗША.
Памёр 16 верасня 2021 годаУшёл из жизни автор скульптуры «Отдыхающий Геракл» в Евпатории.
Галерэя
Узнагароды званне «Ганаровы грамадзянін Еўпаторыі» (2008), званне «Заслужаны мастак Аўтаномнай Рэспублікі Крым» (2011).
Спасылкі Человек из Крыма, который знает цену вождям
Катэгорыя:Постаці Брэста Катэгорыя:Постаці Еўпаторыі Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары Украіны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Еўпаторыі