Пералік фактычных (de facto) кіраўнікоў СССР і Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.
У гады кіравання Уладзіміра Леніна фармальна вышэйшай дзяржаўнай пасадай быў Старшыня ВЦВК, але ўся рэальная ўлада была сканцэнтравана у Савеце народных камісараў, які і ўзначальваў Ленін. Пасада Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта РКП(б)—УКП(б)—КПСС была заснавана у красавіку 1922 і стала фактычна найважнейшай дзяржаўнай пасадай пасля смерці Леніна. Уплыў Іосіфа Сталіна, які займаў гэтую пасаду, павялічваўся, і к канцу 1920-х гадоў ён фактычна валодаў неабмежаванай уладай.
Фармальна ж к 1953 году Сталін з’яўляўся толькі кіраўніком выканаўчай улады краіны (Старшыня Савета Міністраў СССР). Менавіта таму змяніўшы яго на гэтай пасадзе Георгій Мяленкоў, які з’яўляўся негалосным пераемнікам Сталіна, стаў новым лідарам і кіраўніком дзяржавы. Малянкоў аж да 1955 года ўзначальваў Савет Міністраў, аднак пачынаючы з абрання на зноў створаную пасаду Першага сакратара ЦК КПСС у верасні 1953 года паступова набірае палітычную вагу Мікіта Хрушчоў.
У наступным у СССР пасада Старшыні Савета Міністраў не ўспрымалася як найвышэйшая ў дзяржаве. Юрыдычна (па канстытуцыі СССР) кіраўнікамі дзяржавы былі асобы, прызначаныя на пасаду Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (пазней — Старшыні Вярхоўнага Савета СССР). У 1988 годзе гэту пасаду заняў Міхаіл Гарбачоў, што дазволіла яму, зэяўляючыся фактычным кіраўніком дзяржавы, быць кіраўніком і партыі, і дзяржаўнай улады. Выканаўчую ўладу тады ўзначальваў, займаючы пасаду Старшыні Савета Міністраў, Мікалай Рыжкоў. З сакавіка 1990 года Гарбачоў сумяшчаў пасады Генеральнага сакратара ЦК КПСС і Прэзідэнта СССР. Пасада Прэзідэнта змяніла пасаду Старшыні Вярхоўнага Савета ў якасці кіраўніка дзяржавы, пакінуўшы другому толькі функцыі кіраўніка заканадаўчай улады краіны, але не кіраўніка самой дзяржавы. Тады ж быў адменены артыкул 6 Канстытуцыі СССР, і ў выніку КПСС пазбавілася манаполіі на ўладу, але пры гэтым заставалася кіруючай партыяй да падзей 19-21 жніўня 1991 года ў Маскве. 25 снежня 1991 года СССР канчаткова перастаў існаваць. За 69 гадоў існавання СССР фактычна было ўсяго 8 кіраўнікоў партыі і дзяржавы (уключаючы Малянкова, які ўзначальваў толькі ўрад).
Спіс кіраўнікоў + Кіраўнік ПерыядНазва пасады Уладзімір Ільіч Ленін 30 снежня 1922 — 21 студзеня 1924Старшыня Савета Народных Камісараў РСФСР і СССР. Іосіф Вісарыёнавіч Сталін 21 студзеня 1924 — 2 сакавіка 1953Генеральны сакратар Цэнтральнага Камітэта Расійскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) (з 1925 г. — Усесаюзнай Камуністычнай партыі (бальшавікоў), з 1952 г. — Камуністычнай партыі Савецкага Саюза) (з 3 красавіка 1922 г. да 5 сакавіка 1953 г.), Старшыня Савета Міністраў СССР (з 6 мая 1946 г. па 5 сакавіка 1953 г.) Георгій Максімілянавіч Малянкоў 2 сакавіка — 7 верасня 1953Старшыня Савета Міністраў СССР Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў 7 верасня 1953 — 14 кастрычніка 1964Першы Сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза Леанід Ільіч Брэжнеў 14 кастрычніка 1964 — 8 красавіка 1966Першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза 8 красавіка 1966 — 10 лістапада 1982Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза
Юрый Уладзіміравіч Андропаў 10 лістапада 1982 — 9 лютага 1984Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза
Канстанцін Усцінавіч Чарненка 10 лютага 1984 — 10 сакавіка 1985Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў 11 сакавіка 1985 — 24 жніўня 1991Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай Партыі Савецкага Саюза 25 мая 1989 — 25 снежня 1991Старшыня Вярхоўнага Савета СССР/Прэзідэнт СССР
Гл. таксама Прэзідэнты Расіі Гісторыя Расіі
Крыніцы
Літаратура Фактычныя і намінальныя кіраўнікі СССР Succession of Power in the USSR from the Dean Peter Krogh Foreign Affairs Digital Archives Heads of State and Government of the Soviet Union (1922—1991)
СССР Катэгорыя:Спісы:СССР