Помнік Адаму Міцкевічу — помнік у цэнтры Брэста, размешчаны на бульвары па вуліцы Міцкевіча, на скрыжаванні з вуліцай Леніна. Пастаўлены ў 1965 годзе да 110-й гадавіны з дня смерці беларуска-польскага паэта Адама Міцкевіча. Аўтар — скульптар А. Шмакаў. Бронзавы бюст вышынёй 1,1 м пастаўлены на бетонным (цяпер гранітным) пастаменце (2 м).

Літаратура

Катэгорыя:Вуліца Міцкевіча (Брэст) Катэгорыя:Вуліца Леніна (Брэст) Катэгорыя:1965 год у Брэсце Катэгорыя:Творы Аляксея Шмакава Катэгорыя:Бюсты Міцкевіч Брэст