Факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Гісторыя Факультэт створаны ў ліпені 1988 года ў выніку аб’яднання двух найстарэйшых факультэтаў: лесаінжынернага і механічнай тэхналогіі драўніны, асновы якіх былі закладзены ў 1930 годзеФакультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці . З 2019 года – факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну (загад рэктара ад 05.09.2019 № 358).
Склад факультэта
Кафедры: Кафедра лясных машын, дарог і тэхналогій лесапрамысловай вытворчасці Кафедра тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей Кафедра тэхналогіі і дызайну вырабаў з драўніны Кафедра дрэваапрацоўчых станкоў і інструментаў Кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі Кафедра матэрыялазнаўства і праектавання тэхнічных сістэм
На факультэце функцыянуюць: навукова-даследчая лабараторыя вогнеаховы будаўнічых канструкцый і матэрыялаў пры кафедры тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцяў орган па сертыфікацыі дрэваапрацоўчага абсталявання пры кафедры дрэваапрацоўчага абсталявання і інструментаў лабараторыя па энергааўдыту пры кафедры энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі філіялы кафедры лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак пры РУП «МТЗ» і ААТ «Амкадор» філіял кафедры тэхналогіі і дызайну вырабаў з драўніны і кафедры дрэваапрацоўчых вытворчасцей пры ААТ «Рэчыцадрэў» Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж
Спецыяльнасці «Лесаінжынерная справа» (выпуск навучэнцаў ажыццяўляюць кафедра лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак, кафедра лясных дарог і арганізацыі вывазкі драўніны) «Машыны і абсталяванне ляснога комплексу» (выпуск навучэнцаў ажыццяўляюць кафедра лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак, кафедра дрэваапрацоўчых станкоў і інструментаў) «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей» (выпуск навучэнцаў ажыццяўляюць кафедра тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей, кафедра тэхналогіі і дызайну вырабаў з драўніны) «Прафесійнае навучанне» (дрэваапрацоўка) (выпуск навучэнцаў ажыццяўляе кафедра тэхналогіі і дызайну вырабаў з драўніны) «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент» (выпуск навучэнцаў ажыццяўляе кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі).
Магістратура «Тэхналогія і машыны лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі» «Драўніназнаўства, тэхналогія і абсталяванне дрэваапрацоўкі» «Энергаэфектыўныя сістэмы і комплексы»
Аспірантура Тэхналогія і машыны лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі (тэхнічныя навукі) Драўніназнаўства, тэхналогія і абсталяванне дрэваперапрацоўкі (тэхнічныя навукі) Цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка
Дэканы Аляксандр Сямёнавіч Федарэнчык (1988—1991) Уладзімір Мікалаевіч Лой (з 2009)
Катэгорыя:1988 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя:Вуліца Свярдлова (Мінск)