Факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый (выдавецкай справы і паліграфіі) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Гісторыя У 1993 годзе рашэннем урада Беларусі распачатая падрыхтоўка нацыянальных кадраў для паліграфічнай галіны ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 1995 была створана кафедра паліграфіі, якая была якая выпускаючай для двух спецыяльнасцяў: «Тэхналогія паліграфічнай вытворчасці» і «Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі». У 1999 годзе была створана кафедра Рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, якая выпускае спецыялістаў па выдавецкай справе.

У 2000 годзе быў створаны факультэт Выдавецкай справы і паліграфіі. Пачынаючы з 2003 года на факультэце пачата падрыхтоўка інжынераў-праграмістаў-сістэматэхнікаў па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».

У 2016 годзе перайменаваны ў факультэт Прынттэхналогій і медыякамунікацыйФакультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый (выдавецкай справы і паліграфіі) .

Склад факультэта

Кафедры Кафедра паліграфічных вытворчасцей Кафедра паліграфічнага абсталявання і сістэм апрацоўкі інфармацыі Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Кафедра міжкультурных камунікацый і тэхнічнага перакладу Кафедра беларускай філалогіі

Сумесныя вучэбна-навукова-вытворчыя цэнтры «КБ Радар-БДТУ» з ААТ «КБ-Радар» «ПІ» з лабараторыяй Камп’ютэрнай графікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі «СчетТехника» з ААТ «БелСчетТехника» «Народная асвета» з Выдавецкім РУП «Народная асвета» «БДТУ-БДП» з РУП «Беларускі дом друку» «Лічбавы друк» з РУП «Выдавецкі дом „Беларуская навука“»

Спецыяльнасці Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі Выдавецкая справа

Магістратура Журналістыка Машыны, агрэгаты і працэсы (напрамак спецыяльнасці: паліграфічная вытворчасць) Сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі

Аспірантура Машыны, агрэгаты і працэсы (напрамак спецыяльнасці: паліграфічная вытворчасць) Элементы і прылады вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання Інфармацыйныя сістэмы і працэсы

Дэканы Леанід Міхайлавіч Давідовіч (2001—2008)

Катэгорыя:2000 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе