Помнік чырвонаармейцам — помнік у Лідзе, размешчаны на ўсходняй ускраіне горада, у парку.

У канцы верасня 1920 г. войскі буржуазнай Польшчы , адрэзалі шляхі адступлення часцям . У сувязі з гэтым камандаванне арміі дало заданне 37-му стралковаму палку авалодаць Лідай і даць магчымасць выйсці з акружэння часцям Чырвонай Арміі. Полк па чале з У. В. Лупавым 28 верасня выбіў праціўніка з горада і ўтрымліваў яго да адыходу часцей 3-й арміі. Воіны палка мужна змагаліся з намнога большымі сіламі ворага. У няроўным баі смерцю герояў загінулі каля 180 чырвонаармейцаў. За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў баях з ворагамі Савецкай дзяржавы, загадам Рэўваенсавета рэспублікі ад 17 лютага 1921 г. 37-ы стралковы полк узнагароджаны ганаровым Чырвоным Сцягам.

У 1967 годзе на ўшанаванне памяці воінаў 37-га стралковага палка пастаўлены помнік: стэла і кулямёт. Аўтар — архітэктар Юрый Кішык.

Літаратура

Катэгорыя:Помнікі Ліды Катэгорыя:Польска-савецкая вайна Катэгорыя:1967 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Кішыка