Та́кла-Мака́н () — пустыня на захадзе Кітая, у цэнтральнай частцы Кашгарскай раўніны; адна з самых буйных пясчаных пустынь свету.
Плошча 337 тыс. км²Taklamakan // Encyclopædia Iranica (271 тыс. км²). Даўжыня з захаду на ўсход больш за 1000 км, шырыня да 400 км. Пераважаюць вышыні 800—1300 м, найбольшая вышыня 1664 м (гара Чонгтаг).
Прырода Большая частка тэрыторыі ўкрыта пяскамі (месцамі магутнасцю да 300 м). Характэрны барханы, дзюны, замацаваныя ўзгоркі, на ўскраінах гліністыя ўчасткі з саланчакамі. Такла-Макан з захаду і поўначы агінае рака Тарым, у вільготныя гады перасякае рака Хатан. Клімат рэзка кантынентальны, сухі. Ападкаў да 100 мм за год. Моцныя вятры, пясчаныя буры. Большая частка паверхні без расліннага покрыва. У вільготных месцах — тамарыск, салянкі, сялітранкі, па далінах рэк — рэшткі тугайных таполевых лясоў, рэдкія аазісы.
Зноскі
Літаратура
Та́кла-Мака́н // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
Спасылкі Пустыня Такла-Макан // ECOportal.info
Катэгорыя:Пустыні Кітая