Ла-Мадалена () — камуна на поўначы аўтаномнага рэгіёна Сардзінія ў Італіі, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Сасары. Плошча — 52,01 км². Насельніцтва (2017 г.) — 11 226 чалавек.

Камуна месціцца на аднайменным востраве, што ўваходзіць у архіпелаг з той жа назвай. Паселішча ўзнікла ў XVIII ст. У 1793 г. яго жыхары разам з сардзінскімі салдатамі спынілі нашэсце войск рэспубліканскай Францыі на чале з Напалеонам. У XIX ст. Ла-Мадалену наведвалі Гарацыа Нельсан і Джузэпэ Гарыбальдзі. У 1943 г. у ёй кароткі час трымалі зняволенага Беніта Мусаліні.

У нашы дні асноўная галіна эканомікі — турызм. Святой заступніцай лічыцца Марыя Магдаліна. Мясцовыя жыхары размаўляюць на асобным дыялекце мадаленіна.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Камуны правінцыі Сасары