Слава Камісаранка (поўнае імя — Вячаслаў Сяргеевіч Камісаранка) (нар. , , Беларуская ССР, СССР) — беларускі комік, удзельнік тэлепраекта «Stand Up» на расійскім тэлеканале ТНТ.

Біяграфія Нарадзіўся 27 ліпеня 1985 года ў Мінску.

Скончыў факультэт прамысловага маркетынгу і камунікацый Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, дзе стварыў з аднакурснікам дуэт «Сумленне». У 2008 годзе ў складзе «Сумлення» дэбютаваў у праекце «Смех без правіл» і заняў другое месца.

У лістападзе 2020 года на выпуску шоу «Што было далей?» Камісаранка распавёў, што не мог вярнуцца з Турцыі ў Расію праз каранавірусныя абмежаванні, таму яму давялося ляцець да Мінска, а ўжо адтуль ехаць у Маскву. «З беларускім пашпартам трэба атрымліваць візу ў кожную краіну свету, таму што наш Чык-Чырык з усім светам перасварыўся. Нам нікуды нельга! І ўжо калі я загаварыў. Вы ў курсе наогул, што ў Беларусі адбываецца? Вы бачылі, як у Чык-Чырыка фляга свішча?»— абураўся Камісаранка.

4 студзеня 2021 года Камісаранку анулявалі гастрольныя пасведчанні на выступленні 10 і 11 красавіка ў Мінску, а таксама канцэрты ў Віцебску і ГомеліИзвестному комику ТНТ запретили выступать в Минске после критики Лукашенко. 5 студзеня на канцэрце ў Екацярынбургу Слава Камісаранка пачаў сваё выступленне са слоў «Вось што адбылося: цяпер усе мае канцэрты ў Беларусі забароненыя, адмянілі маё гастрольнае пасведчанне. Іранічна, што ўсім канцэрты адмяняе каранавірус, а мне — галоўны Кавід-дысідэнт. Так што я цяпер не бачу сэнсу стрымлівацца». Пасля забароны на выступленні ў Беларусі комік перабраўся ў Маскву.

У студзені 2022 года Камісаранка пакінуў РасіюКомик Слава Комиссаренко сбежал на Украину из-за белорусского КГБ і на канцэрце ў Кіеве заявіў, што зрабіў гэта, баючыся выкрадання з боку КДБ БеларусіСтендап-комик Слава Комиссаренко покинул РФ из-за опасений преследования со стороны КГБ Белоруссии. У 2022 годзе непрацяглы час жыў у ПольшчыИнна Калита. Стендап в современной массовой культуре отдельных стран постсоветского ареала // Jazyk a kultúra, 2022, # 52. — С. 10. — ISSN 1338—1148..

У снежні 2024 года беларускі суд завочна прыгаварыў Камісаранку да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Грамадзянская пазіцыя Выступае з крытыкай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Р.

Спасылкі Инна Калита. Стендап в современной массовой культуре отдельных стран постсоветского ареала // Jazyk a kultúra, 2022, # 52. — С. 1—15. — ISSN 1338—1148.

Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Гумарысты Беларусі Катэгорыя:Гумарысты Расіі Катэгорыя:Стэндап-комікі