Вуліца Якуба Коласа (, ) — вуліца ў Наваполацку, названая ў гонар Якуба Коласа.

Апісанне Размешчана ва ўсходняй частцы горада (5-ы, 6-ы, 7-ы, 9-ы мікрараёны) і цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад вуліцы Калініна да вуліцы Генова ўздоўж Заходняй Дзвіны. Працягласць вуліцы складае каля 4,2 км (адна з самых працяглых у горадзе). Забудова правага (верхняга) боку вуліцы — тыповая, пераважна панэльная, у асноўным у 9 паверхаў. З левага (ніжняга) боку да вуліцы прымыкае пойма Заходняй Дзвіны, засаджаная дрэвамі і кустарнікамі, якія ўтвараюць пойменны парк. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае.

Сацыяльныя аб’екты школа № 12 школа № 14 № 12 — Палац дзяцей і моладзі. № 46 — (не працуе; 1981—1983, архітэктар А. Караткоў). Будынак пабудаваны як Навучальна-вытворчы камбінат Упраўлення нафтаправода «Дружба». № 48 — гасцініца «Нафтан». № 52 — Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса. Праваслаўная царква ў гонар нараджэння Св. Яна Хрысціцеля

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка