Набярэжная вуліца (, ) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчана ў паднёва-ўсходняй частцы горада на тэрыторыі былой вёскі Падкасцельцы на беразе Заходняй Дзвіны паралельна вуліцы Якуба Коласа. Працягласць вуліцы складае каля 400 метраў. На паўночным захадзе пераходзіць у вуліцу Прыдзвінскую. На вуліцы знаходзіцца тузін індывідуальных пераважна драўляных дамоў сядзібнага тыпу з гаспадарчымі пабудовамі і агародамі. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае. Вуліца мае нетыповы для мадэрністычнага Наваполацка цалкам «вясковы» выгляд.
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка