«Выгнанне» () — расійскі мастацкі фільм 2007 года, зняты рэжысёрам Андрэем Звягінцавым па матывах аповесці Уільяма Сараяна.

Сюжэт Сям’я з дваімі дзецьмі прыязджае на бацькаву радзіму. Усё як звычайна, двухтыднёвы адпачынак у вёсцы. Але ўвечары маці Вера (Марыя Баневі) неўспадзеўкі аб’яўляе мужу (Канстанцін Лаўраненка), што яна цяжарная, але дзіця не яго. Пакутлівы стан Аляксандра пагаршаецца яшчэ і тым, што сын расказвае яму, як яго найлепшы сябар і партнёр па бізнесе, Роберт, прыходзіў да іх у госці. У гэты час бацька быў у працяглай камандзіроўцы, а хлопчыка з сястрой не было дома. У адно імгненне мужчына траціць амаль усё — жонку, сям’ю і сябра. Перад Аляксандрам паўстае балючае пытанне: «Што рабіць з Верай? Забіць? Прагнаць? Ці дараваць ёй?». І ён як галава сям’і павінен зрабіць гэты выбар…

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 кінаўзнагародамі і яшчэ 13 намінацыямі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2007 года Катэгорыя:Фільмы Расіі 2007 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Андрэя Звягінцава Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Андрэя Звягінцава Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Алега Негіна