Міжнародны біяграфічны цэнтр () — выдавецтва, якое спецыялізуецца на выданні біяграфічных кніг, энцыклапедычных даведнікаў персаналій і іншых выданняў у жанры «vanity press» (выданне любой кнігі, за якое плаціць яе аўтар). Урад Заходняй Аўстраліі ахарактарызаваў дзейнасць гэтага цэнтра як махлярстваInternational Biographical Centre.
Характарыстыка дзейнасці Міжнародны біяграфічны цэнтр размешчаны ў Кембрыджы (Вялікабрытанія), але да знакамітага Кембрыджскага ўніверсітэта не мае ніякага дачынення.
Цэнтр заяўляе, што кандыдаты для ўключэння іх біяграфій у каталогі адбіраюцца спецыяльным даследчым падраздзяленнем біяграфічнага цэнтра выключна на аснове значных дасягненняў кандыдатаў у сваёй прафесійнай сферы. У той жа час існуюць негатыўныя ацэнкі Міжнароднага біяграфічнага цэнтра, у тым ліку на ўзроўні ўрадаў, якія сцвярджаюць, што цэнтр зарабляе шмат грошай, выкарыстоўваючы чалавечыя слабасці (марнасць) кандыдатаў і даверлівасць неінфармаваных карыстальнікаў каталогаў.
Кампанія прадае фантастычныя назвы і сертыфікаты. Выкарыстанне «ўзнагарод» Міжнароднага біяграфічнага цэнтра для падтрымкі выдачы амерыканскай візы O-1 (для асоб з надзвычайнымі здольнасцямі) апісана амерыканскім працадаўцам Oracle Corporation як набыццё «марных ушанаванняў» для выкарыстання ў якасці «фальшывых дакументаў» з папярэджаннем аб «махлярстве з візамі»; з’яўляецца цяжкім злачынствам «з суровым пакараннем»Oracle ACE’s speak out against Foreign Visa Experts.
Біяграфічныя даведнікі 2000 Outstanding Europeans of the 21st Century 2000 выдатных інтэлектуалаў ХХ стагоддзя () 2000 выдатных інтэлектуалаў ХХI стагоддзя () 2000 выдатных навукоўцаў — 2010 () The Cambridge Blue Book Dictionary of International Biography Great Men and Women of Science International Who’s Who in Music Men of achievement Outstanding People of the 20th Century Outstanding People of the 21st Century Выдатныя навукоўцы XXI стагоддзя () Who’s Who in the 21st Century World Who’s Who of Women
Узнагароджаныя Сярод беларускіх дзеячоў навукі і культуры, якія скарысталіся паслугамі Міжнароднага біяграфічнага цэнтра — Леў Барысавіч Алімаў, Ігнат Пятровіч Антонаў, Рыгор Аляксеевіч Васілевіч, Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі, Анатоль Аляксандравіч Галаўко, Анатоль Ізотавіч Зелянкоў, Уладзімір Андрэевіч Касцюк, Іван Іванавіч Катляр, Віктар Уладзіміравіч Мартынаў, Уладзімір Іванавіч Міроненка, Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў, Генадзь Васілевіч Рымскі, Рыгор Іванавіч Тарануха, Аляксандр Рымавіч Цыганаў.
Спасылкі Міжнародны біяграфічны цэнтр What’s What with the Who’s Who?
Катэгорыя:Кампаніі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Махлярства