Вуліца Яронькі (, ) — вуліца ў Наваполацку, названая ў гонар Віктара Яронькі.
Апісанне Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада (10-ы мікрараён) і цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад вуліцы Нафтавікоў да вуліцы Дзянісава. Працягласць вуліцы складае 450 метраў. Вуліца ўзнікла ў выніку будаўніцтва шматкватэрных дамоў у 2010-х гадах. Забудова вуліцы — тыповая, панэльная з пераменнай этажнасцю да 9 паверхаў. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае. Актыўнае будаўніцтва новых шматкватэрных жылых дамоў на гэтай вуліцы працягваецца і сёння.
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка