К-9 () — амерыканскі камедыйны фільм, баявік рэжысёра Рода Дэніела, галоўную ролю ў якім згулялі Джэймс Белушы і Мэл Гарыс. Сцэнарыстамі фільма выступілі Стывен Сыгел і Скот Маерз, прадзюсар фільма — Лоўрэнс Гордан і Чарлз Гордан. Кінастужка была выпушчана кінакампаніяй Universal Pictures. Акрамя таго, апасля выхаду фільма рушыў услед цэлы цыкл фільмаў, уключаючы два падоўжаныя працяга K-911 (1999) і K-9: P.I. (2002), а таксама тэлевізійны фільм пад назвай K-9000, які задумваўся стаць пілотным эпізодам серыялу, які аднак не атрымаў замовы.
Сюжэт Дэтэктыў паліцыі Сан-Дыега Майкл Дулі (Джэймс Белушы) пакідае машыну, каб звязацца са сваёй дзяўчынай Трэйсі (Мэл Гарыс), калі раптам з’яўляецца гэлікоптэр і адкрывае агонь па яго самаходзе, які загараецца. Лічачы яго мёртвым, забойцы пакідаюць месца здарэння. У паліцэйскім пастарунку Дулі спрачаецца са сваім лейтэнантам, адмаўляючыся ўзяць партнёра; замест гэтага ён вырашай завесці паліцэйскага сабаку. Дома ён знаходзіць Трэйсі з іншым мужчынам і праводзіць ноч у новай машыне. На наступны дзень Дулі прымушае Фрэдзі, інфарматара, раскрыць, што вінаваты ў нападзе наркобарон Кен Лайман (Кевін Тай). Да Дулі прызначаецца нямецкая аўчарка на імя Джэры Лі«Movie Reviews : 'K-9' a Serviceable Outing for Belushi». Los Angeles Times., якога ён не любіць, аднак сабака вельмі спадабалася яго дзяўчыне Трэйсі, што было ўзаемна. Дулі пачынае раўнаваць, але пасля выкрадання Трэйсі злачынцамі ім прыходзіцца замірыцца і, у рэшце, пасябраваць.
Крытыка На адмысловым кінапартале Rotten Tomatoes, які аб’ядноўвае агляды, фільм мае рэйтынг ухвалення 22 % на аснове 9 рэцэнзіяў, з сярэднім рэйтынгам 4,1/10. На Metacritic ён мае адзнаку 44 %, заснаванай на аглядах 11 крытыкаў, маючы змяшаныя або сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная на CinemaScore, паставіла фільму адзнаку А па шкале ад А да F. Кевін Томас з «Los Angeles Times» пахваліў акцёраў, але раскрытыкаваў вельмі звычайны сюжэт.
Спасылкі К-9 на сайце Internet Movie Database К-9 на сайце AllMovie К-9 на сайце Rotten Tomatoes
Катэгорыя:Фільмы 1989 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Фільмы Рода Дэніела Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра сабак