«Містар Лёс» () — амерыканскі фантастычны камедыйны фільм рэжысёра Джэймса Ора, галоўную ролю ў якім іграе Джэймс Белушы. Сярод іншых акцёраў вылучаюцца Лінда Хэмілтан, Майкл Кейн, Джон Ловіц, Кортні Кокс, Джэй О. Сандэрс і Рэнэ Русо. Сцэнарый гэтага фільма быў моцна натхнёны фільмам 1946 года «Гэтае цудоўнае жыццё».

Сюжэт Гісторыя пачынаецца ў самы дзіўны дзень жыцця Лары Бераўза (Джэймс Белушы), у дзень яго 35-годдзя, які складаецца з шэрагу камічных і драматычных няшчасцяў. Лары вінаваціць ва ўсіх жыццёвых праблемах тое, што ў свой 15-ы дзень народзінаў у ключавы момант сваёй гульні ў чэмпіянаце па бейсболе ў дзяржаўнай сярэдняй школе ён не здолеў адбіць мяч. Калі яму хочацца зрабіць усё па-іншаму, яго жаданне выконвае падобны да анёла-захавальніка Майк (Майкл Кейн), які перыядычна з’яўляецца яму ў абліччы бармена, кіроўцы таксі і гэтак далей. Неўзабаве Лары выяўляе, што Майк закінуў яго ў альтэрнатыўную рэальнасць, у якой ён атрымаў перамогу ў той школьнай гульні. Цяпер ён адчувае сябе заможным і магутным чалавекам, а таксама жанаты з пекнай дачкой боса (Біл Макачан) Сіндзі Джо Бамперс (Рэнэ Русо). Спачатку яго новае жыццё здаецца яму ідэальным, але неўзабаве ён пачынае сумаваць па сваім лепшым сябры Кліпе Мецлеры (Джон Ловіц) і жонцы Элен (Лінда Хэмілтан) з папярэдняга жыцця; ён таксама выяўляе, што яго альтэрнатыўнае «я» займела мноства ворагаў, як Джуэл Джагер (Кортні Кокс), якая была аператарам пагрузчыкаў, а цяпер яна з’яўляецца яго сакратаркай і палюбоўніцай. Па меры таго як праблемы Лары множацца, ён адчувае жаданне вярнуць сваё старое жыццё.

Крытыка На партале «Rotten Tomatoes» фільм мае рэйтынг 38 % на аснове 16 водгукаў ад крытыкаў. Роджэр Эберт з «Chicago Sun-Times» даў фільму 2 з 4 зорак і напісаў, што фільм з’яўляецца павольным маршам, які не мае вынікаў, а яго дзіўная пасіўнасць падкрэсліваецца самым спакойным саўндтрэкам«Mr. Destiny movie review & film summary (1990)». Chicago Sun-Times.. Аўдыторыя, апытаная на «CinemaScore», паставіла фільму сярэдні бал B+ па шкале ад A да F.

Зноскі

Спасылкі Містар Лёс на сайце Internet Movie Database Містар Лёс на сайце AllMovie Містар Лёс на сайце Rotten Tomatoes

Катэгорыя:Фільмы 1990 года Катэгорыя:Фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы Джэймса Ора