Якаў Саулавіч Агранаў (; ) — дзеяч УНК-АДПУ-НКУС. Адзін з арганізатараў масавых рэпрэсій у СССР.
Біяграфія Нарадзіўся 12 кастрычніка 1893 года ў Чачэрску (Магілёўская губерня).
Начальнік сакрэтнага (з сакавіка 1931 года — сакрэтна-палітычнага) аддзела АДПУ СССР. Да звальнення з органаў НКУС працаваў начальнікам УНКУС Саратаўскай вобласці.
Арыштаваны 20 ліпеня 1937 года пры выкананні службовых абавязкаў. Дастаўлены ў Маскву. Абвінавачаны ва ўдзеле ў «контррэвалюцыйнай змоўніцкай арганізацыі ў органах НКУС». Імя Якава Агранава было ўключана ў сталінскі расстрэльны спіс, датаваны 1 лістапада 1937 года, аднак Сталін выкрасліў яго адтуль, тым самым падоўжыўшы Агранаву жыццё на дзевяць месяца. Паўторна імя Агранава было ўключана ў сталінскі расстрэльны спіс, датаваны 26 ліпеня 1938 г. (№ 1 у спісе на 139 чалавек, пад грыфам «Масква-Цэнтр») («за» 1-ю катэгорыю Сталін і Молатаў). 1 жніўня 1938 года прыгавор зацверджаны на пасяджэнні Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР. Расстраляны ў той жа дзень (гісторык і даследчык Эдуард Макарэвіч, знаёмы з архіўна-следчай справай Агранава, сцвярджае, што асуджаны быў расстраляны 21 жніўня 1938 года). Месца пахавання — спецаб’ект НКУС «Камунарка» (Масква).
Крыніцы
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Чэкісты Катэгорыя:Эсэры Катэгорыя:Палітычныя псеўданімы Катэгорыя:Дэлегаты XVII з’езда УКП(б)