Тэрэза Станіславаўна Голуб (нар. , в. Рудня, , Мінская вобласць) — беларускі літаратуразнаўца, тэкстолаг, крытык. Кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага, член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Жыццяпіс Нарадзілася ў сям’і лесніка Станіслава Восіпавіча Маляўскага і Руфіны Францаўны з роду Бібікаў. У 1966 г. скончыла Сівіцкую васьмігадовую школу, а затым — Івянецкую СШ (1968). З лістапада 1968 г. па жнівень 1974 г. працавала піянерважатай і настаўніцай пачатковых класаў у Сівіцкай 8-гадовай школе. У 1974—1981 гг. у Мінску: выхавальніца ў дзіцячым садзе. У 1976 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На працягу 1981—1993 гг. працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі: лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела выданняў і тэксталогіі.

З 1993 г. па 1997 г. — у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры: вядучы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, намеснік дырэктара па навуцы. У 1997—2002 гг. займала пасаду навуковага супрацоўніка, з верасня 2002 г. — загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (з 2008 г. па 2013 г. Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі), адначасова выконвала абавязкі намесніка дырэктара Інстытута (2006—2008). Жыве ў Мінску. Займаецца навуковай працай.

Навуковая дзейнасць Друкавацца пачала ў 1981 годзе. Дэбютавала на старонках часапіса «Маладосць». У 2001 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага: Прынцыпы выдання Поўнага збору твораў» (Навуковы кіраўнік М. Мушынскі). У дысертацыі абагульняецца тэксталагічны вопыт эдыцыйнай практыкі творчай спадчыны Максіма Гарэцкага. Вызначаюцца задачы забеспячэння паўнаты выдання, устанаўлення кананічных тэкстаў твораў, фарміравання змястоўнага і вычарпальнага навукова-даведачнага апарату. У гэтай сувязі распрацавана канцэпцыя Поўнага збору твораў, даследуюцца некаторыя першачарговыя тэксталагічныя праблемы Голуб, Т. С. Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага (Прынцыпы выдання Поўнага збору твораў): Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. — Мінск, 2000.- 20 с.. Да цяперашняга часу яна з’яўляецца адзіным кандыдатам навук па тэксталогіі ў Беларусі.

Навуковыя інтарэсы Гісторыя беларускай літаратуры; тэксталогія; эдыцыйная практыка; збор, вывучэнне і падрыхтоўка класічнай спадчыны для выданняў акадэмічнага тыпу Прохоров, Е. И. Текстология: Принципы издания классической литературы. – М.: Высшая школа, 1966. – 228 с. . Аўтар каля 200 навуковых прац па праблемах літаратуразнаўства, тэксталогіі, пытаннях музейнай справы. Артыкулы друкававаліся ў навуковых зборніках, часопісах «Маладосць», «Полымя», «Нёман», «Беларуская мінуўшчына», «Роднае слова», «Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук», газетах «Веды», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», «Настаўніцкая газета» і інш. У складзе творчага калектыву тэкстолагаў займалася вывучэннем творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры з мэтай падрыхтоўкі да выдання навукова каментаваных Збораў твораў: Максіма Гарэцкага ў 4 тамах (1884—1986) і двух дадатковых тамоў: «Творы» (1990), «Гісторыя беларускае літаратуры» (1992), Петруся Броўкі ў 9 тамах (1987—1992), Поўнага збору твораў Янкі Купалы ў 9 тамах (1995—2003); Збору твораў Якуба Коласа ў 20 тамах (2007—2012), Івана Шамякіна ў 23 тамах (2010—2014). Кіраўнік двух апошніх праектаў. Навуковы рэдактар гэтых каментаваных выданняў.

Грамадзкая дзейнасць На працягу 2001—2006 гг. паралельна з асноўнымі працоўнымі абавязкамі была старшынёй прафсаюзнага камітэта Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, у 2002—2009 гг. уваходзіла ў склад Рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў работнікаў НАН Беларусі. Была ўдзельніцай Харавой капэлы НАН Беларусі. З 2006 па 2008 гг. з’яўлялася старшынёй Савета ветэранаў Інстытута. Уваходзіла ў склад рэдкалегіі Збору твораў Я. Коласа ў 20 тт.; Збору твораў І. Шамякіна ў 23 тт.; зб. «Гарэцкія чытанні», была адным з арганізатараў іх правядзення і інш. У студзені 2019 г. абрана намеснікам старшыні Прэзідыума грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх». Займаецца пошукавай працай, папулярызацыяй беларускай літаратуры і мовы, выступае з дакладамі на навуковых канферэнцыях, з лекцыямі перад студэнтамі ВНУ і навучэнцамі агульнаадукацыйных школ, на радыё і тэлебачанні.

Прызнанне Кандыдат філалагічных навук Ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Ганаровы сябра Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага Літаратурная прэмія імя Максіма Гарэцкага была заснавана ў 1989 г. выдавецтвам “Мастацкая літаратура” . Член Саюза беларускіх пісьменнікаў

Узнагароды Літаратурная прэмія імя Максіма Гарэцкага (1993) У інтарэсах адраджэння. газ. Звязда. — 1993. — 10 крас. — № 68. . Ганаровыя граматы і падзякі: Прэзідыума НАН Беларусі (2009), Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2003; 2013; 2019, 2021), Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (2013), Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі) (2001; 2003; 2006), Рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў работнікаў НАН Беларусі (2003; 2006), Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (2011), Рэспубліканскага фонда імя братоў Гарэцкіх (2001).

Кнігі У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 157 с. Услед за лініяй жыцця: Творчая індывідуальнасць: ад літаратурнага тэксту да культурнай спадчыны. — Мінск: Беларус. кнігазбор, 2006. — 248 c. Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова. — Мінск: Беларус. навука, 2012.- 308 с.; 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск: Беларус. навука, 2014.- 347 с. Тэксталогія беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: Гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры. — Мінск: Беларус. навука, 2013.- 245 с.

Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, каментарыі, рэдагаванне, прадмовы, уступныя артыкулы Гарэцкі М. Збор твораў. У 4 т. Т. 2. Аповесці, драматычныя абразкі / Рэд. М. Мушынскі; уклад., падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, М. Кенькі. — Мінск: Маст. літ., 1985. — 416 с. Гарэцкі М. Зб. тв. У 4 т. Т. 3. На імперыялістычнай вайне, Віленскія камунары / Рэд. М. Мушынскі; уклад., падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, В. Дэконскай. — Мінск: Маст. літ., 1985. — 399 с. Броўка П. Збор твораў. У 9 т. Т. 2. Вершы, паэмы, 1941—1953 / Рэд. М. Мішчанчук; Уклад., падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, С. Забродскай, Л. Хрышчановіч. — Мінск: Маст. літ., 1987. — 478 с. Гарэцкі М. Беларускі тэатр у палове ХІХ веку / Прадм. Н. Гілевіча; падрыхт. тэксту, паслясл. Т. Голуб.— Вобраз-88.— Мінск: Маст. літ., 1988. — С. 226—244. Гарэцкі М. Кароткі агляд беларускай літаратуры / Уступ. арт., падрыхт. тэксту, Т. Голуб; паслясл. В. Чамярыцкага. — Полымя. — 1990. — № 5. — С. 212—225. Гарэцкі М. ["Досьвіткі"] / Прадм., падрыхт. тэксту Т. Голуб. — Шляхам гадоў. — Мінск: Маст. літ., 1990. — С. 217—222. Гарэцкі М. Скарбы жыцця / Прадм. «Вечнае поле памяці», падрыхт. тэксту, камент. Т. Голуб. — Полымя. — 1993. — № 2. — С. 3 — 122. Гарэцкі М. Творы / Рэд. М. Мушынскі; уклад., падрыхт. тэксту. камент. Т. Голуб.— Мінск: Маст. літ., 1990. — 630 с. Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры / Рэд. М. Мушынскі; уклад., падрыхт. тэксту Т. Голуб; камент. Т. Голуб, І. Саверчанкі, Я. Янушкевіча.— Мінск: Маст. літ., 1992. — 479 с. Гарэцкі М. Бітва на Уле. Уцекі Сярэбранага / Прадм. «З чытанкі „Родны край“», падрыхт. тэксту Т. Голуб. — Шляхам гадоў. — Мінск: Маст. літ., 1994. — С. 212—222. Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. (10 кн.) Т. 2. Вершы, пераклады, 1908—1909 / Рэд. В. Рагойша; падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, Т. Строевай. — Мінск: Маст. літ., 1996.—414 с. Гарэцкі М. «„Маладняк“ за пяць гадоў: 1923—1928» / Падрыхт. тэксту; прадм. «Класіка непадуладна часу», «Заўвагі» Т. Голуб. — Полымя, 2003, № 2. — 181—220. Гарэцкі, М. Прысады жыцця: Апавяданні, аповесці / Уклад., падрыхт. тэксту, заўвагі, біяграф. даведка Т. Голуб / Рэд. савет: Р. Баравікова, А. Бельскі, Г. Бураўкін і інш. — Мінск: Маст. літ., 2003. — 479 с. — (Серыя «Беларуская проза ХХ стагоддзя»). Іскры Вечнага агню: зб. вершаў пісьменнікаў-франтавікоў / Рэд.  Т. Голуб, С. Лаўшук; уклад. Т. Голуб, А. Васілевіч і інш.— Мінск: Беларус. навука, 2005. — 488 с. Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. (10 кн.) Т. 9. Кн. 2. Дапаўненні да папярэдніх тамоў. Летапіс жыцця і творчасці. Дадатак / Рэд. Э. Золава, М. Мушынскі, В. Скалабан; уклад. падрыхт. тэксту і камент. А. Гесь, Т. Голуб, Э. Золавай, У. Скалабана. «Летапіс жыцця і творчасці» — І. Саламевіча. — Мінск: Маст. літ., 2007—414 с. Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 3. Вершы, 1939—1945 / Рэд. Т. Голуб, М. Мушынскі; падрыхт. тэксту і камент., В. Карачун. — Мінск: Беларус. навука, 2008—518 с. Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 4. Вершы, 1946—1956 / Рэд. М. Тычына; уклад., падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, А. Шамякінай. — Мінск: Беларус. навука, 2008. — 582 с. Колас Я. Зб. тв. У 20 т. Т. 6. Апавяданні,1925 −1951 / Рэд. С. Андраюк, Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. К. Казыра, В. Карачун, А. Шамякінай, В. Назарава. — Мінск: Беларус. навука, 2009. — 572 с. Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 7. «Казкі жыцця», казкі са зб. «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», народныя казкі ў апрацоўцы Я. Коласа / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, К. Казыра, Т. Строевай, С. Забродскай. — Мінск: Беларус. навука, 2009. — 502 с. Гарэцкі М. Выбранае / Прадм. «Скарбы жыцця», камент. Т. Голуб;  Уклад. Р. Гарэцкага і Т. Голуб. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 640 с. — («Беларускі кнігазбор»; Серыя 1. Маст. літ.). Скарбы жыцця. — Гарэцкі М. Выбранае. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — С. 5 — 22. Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 10. Паэмы «Рыбакова хата», «Суд у лесе», «Адплата» / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. В. Карачун. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 597 с. Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 12. Аповесці / Рэд. Т. Голуб, М. Мушынскі; падрыхт. тэксту і камент. Т. Строевай. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 518 с. Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 13. Трылогія На ростанях. Кніга першая і другая / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. С. Забродскай. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 457 с. Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 14. На ростанях. Кніга трэцяя / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. С. Забродскай. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 429 с. Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 15. П’есы. Метадычныя распрацоўкі / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. А. Шамякінай. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 782 с. Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 17. Публіцыстыка, пачат. 1950-х — 1956, з архіўных матэрыялаў, нарысы, літаратурная крытыка / Рэд. Т. Голуб, М. Мушынскі. Падрыхт. тэксту і камент. А. Васілевіч, Н. Дзенісюк, Э. Золавай, В. Карачун, Т. Махнач, В. Назарава, Т. Строевай, А. Шамякінай. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 896 с. Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 2. Апавяданні, 1953—2003 / Рэд. У. Гніламедаў, Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. А. Шамякінай. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 511 с. Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 3. Аповесці, 1945—1970 / Рэд. Т. Голуб, Т. Шамякіна; падрыхт. тэксту і камент. Т. Махнач. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 399 с. Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 5. Аповесці, 1988—1993 / Рэд. Т. Голуб, А. Макарэвіч; падрыхт. тэксту і камент. К. Казыра, В. Назарава. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 622 с. Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 6. Аповесці, 1994—1996 / Рэд. Т. Голуб, А. Макарэвіч; падрыхт. тэксту і камент. К. Казыра, Н. Гальго, В. Карачун, В. Назарава. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 582 с. Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 7. Аповесці, 1996—1998 / Рэд. Т. Голуб, А. Макарэвіч; падрыхт. тэксту і камент. Н. Гальго, В. Назарава, А. Шамякінай. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 503 с. Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі: Да 80-годдзя з дня нараджэння / Навук. рэд. Т. Голуб. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 94 с.