Вуліца Лермантава (, ) — невялікая вуліца ў паўночна-заходняй частцы Наваполацка, названая ў гонар рускага паэта Міхаіла Лермантава.
Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада (раён аўтавакзала) і цягнецца ад вуліцы Блахіна з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад углыб квартала. Працягласць вуліцы складае 190 метраў. На вуліцы знаходзіцца некалькі жылых будынкаў сядзібнага тыпу. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка