Плошча Будаўнікоў (, ) — галоўная і фармальна адзіная плошча Наваполацка.
Апісанне Плошча пабудавана ў 1966 годзе па праекце архітэктараў А. Бельскага і А. Данілавай. У плане ўяўляе сабой чатырохвугольнік з даўжынёй бакоў прыблізна 120 і 170 метраў. З паўночна-ўсходняга боку плошча абмежаваная вуліцай Маладзёжнай, якая аддзяляе яе ад сквера і стадыёна «Атлант», з паўночна-заходняга боку — вуліцай Кірава, з поўдня — будынкамі гарвыканкама і палаца культуры нафтавікоў. Асноўная прастора плошчы пешаходная, з шасцю фантанамі і газонамі па баках. У цэнтры плошчы ўсталяваны знак «Нулявы кіламетр».
Сацыяльныя абъекты Наваполацкі гарадскі савет дэпутатаў Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт гасцініца «Беларусь» галоўпаштамт
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка Катэгорыя:Плошчы Беларусі