Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе — пячоры з наскальнымі дагістарычнымі малюнкамі размешчаныя на тэрыторыі акруг Марос і Панкеп у інданезійскай правінцыі Паўднёвым Сулавесі. Малюнкі лічацца самым раннім узорам выяўленчага мастацтва ў свеце, іх узрост ацэньваецца прынамсі ў 45 500 гадоў.

Апісанне Карставыя пячоры ўтвараюць комплекс, які таксама мае назву «Дагістарычнае месца Леанг-Ліянг» — гэтая назва паходзіць з макасарскай мовы. Пячоры маюць назвы: Петае, Джэйн, Сарыпа, Джары, Караса і гэтак далей, іх сцены складены з вапняку. Яны знаходзяцца ў 12 кіламетрах ад горада Марош і ў 30 кіламетрах ад горада Макасар — адміністрацыйнага цэнтра правінцыі. Уваход у пячоры знаходзіцца ў 30 метрах над рысавым полем, туды можна падняцца па лесвіцы .

Па даных даследавання 2014 года, трафарэтнай выяве рукі ў пячоры Леанг Тэмпусенг не менш за 39 900 гадоў. Выяве свінні-бабірусы з гэтай пячоры — 35 400 гадоў. У 2017 годзе ў пячоры Леанг Тэдонгнге была адкрыта выява цэлебескай свінні, узрост якой, згодна з апублікаванай ў студзені 2021 года датыроўкай, складае не менш за 45 500 гадоў, што робіць яе самым старажытным узорам выяўленчага мастацтва, вядомым навуцы на момант публікацыі даследавання. Для вызначэння ўзроста малюнкаў выкарыстоўваўся уран-торыевы метад датаванняAubert et al., 2014: Pleistocene cave art from Sulawesi, Indonesia, Nature, 514, 223—227.

Гісторыя Мясцовае насельніцтва здаўна ведала аб гэтых пячорах і выкарыстоўвала іх для сваіх патрэб. Галандскія археолагі пачалі даследаваць сумежныя пячоры яшчэ ў 1950-х гадах, але пячора Петакарэ была ўпершыню даследавана брытанскім арехеолагам Янам Гловерам у 1973 годзе.

У кастрычніку 2014 года ўрад Інданезіі паабяцаў «узмацніць» абарону старажытных наскальных малюнкаў і аб’явіў аб планах уключыць усе пячоры Сулавесі ў афіцыйны спіс «культурнай спадчыны» краіны, а таксама падаць заяўку на уключэнне ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Літаратура

Maxime Aubert, Rustan Lebe, Adhi Agus Oktaviana, Muhammad Tang, Basran Burhan, Hamrullah, Andi Jusdi, Abdullah, Budianto Hakim, Jian-xin Zhao, I. Made Geria, Priyatno Hadi Sulistyarto, Ratno Sardi & Adam Brumm (2019): Earliest hunting scene in prehistoric art. Nature, 576: 442—445.

Катэгорыя:Першабытнае мастацтва Катэгорыя:Петрогліфы Азіі Катэгорыя:Пячоры Азіі Катэгорыя:Геалогія Інданезіі Катэгорыя:Славутасці Інданезіі