Мікалай Максімавіч Рагано́ўскі (; нар. ) — матэматык і педагог, доктар педагагічных навук (1999), прафесар (1996).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Новасімбірка (Кувандыкскі раён Арэнбургскай вобласці, Расія). У 1964 годзе скончыў Орскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Т. Р. Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Матэматыка. Фізіка», у 1969 годзе — аспірантуру пры Навукова-даследчым інстытуце агульнай педагогікі Акадэміі педагагічных навук СССРВучоныя Беларусі. Раганоўскі, Мікалай Максімавіч (доктар педагагічных навук; матэматыка; нар. 1942). З 1972 года працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Займаў пасаду дацэнта. З 1994 года прафесар кафедры методыкі выкладання матэматыкі факультэта матэматыкі і прыродазнаўства. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Научно-методические основы конструирования учебника геометрии средней школы».

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па інтэграцыйных падыходах, сучасных тэхналогіях і методыцы навучання матэматыцы, праблемах школьнага падручніка матэматыкі, падручнікаў па геаметрыі для школ з паглыбленым вывучэннем матэматыкі.

Сярод публікацый: Векторное построение в стереометрии / Н. М. Рогановский, А. А. Столяр. — Мн.: Народная асвета, 1974. Вектары ў курсе геаметрыі сярэдняй школы. — Мн., 1977. Методика преподавания математики в средней школе. — Мн., 1990. Научно-методические основы построения учебника геометрии средней школы. — Мн., 1992. Геометрия: учебное пособие для 10-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения с 12-летним сроком обучения (углубленный уровень) / Н. М. Рогановский, Е. Н. Рогановская, О. И. Тавгень. — Мн., 2007. Школьный электронный учебник математики: технология разработки и использования. / Н. М. Рогановский, Е. Н. Рогановская, О. И. Тавгень. // Матэматыка: праблемы выкладання, 2007, № 2.

Узнагароды і званні Узнагароджаны граматай Міністэрства асветы БССР (1978), граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2008, 2012), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998).

Літаратура

Спасылкі Вучоныя Беларусі. Раганоўскі, Мікалай Максімавіч (доктар педагагічных навук; матэматыка; нар. 1942) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Гісторыя кафедры выкладання матэматыкі факультэта матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова Топ 100 самых цитируемых педагогов Беларуси. (Электронный ресурс) // Вестник Института образования человека. — 2016. — № 2.

Катэгорыя:Выпускнікі педагагічных ВНУ Расіі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь