Сіман Залманавіч Рагі́нскі ( — ) — савецкі вучоны ў галіне фізічнай хіміі, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939).

Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Парычы (сучасны гарадскі пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1917 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў Екацярынаславе, паступіў вучыцца ў Маскоўскі ўніверсітэтКрылов О. В. 100 лет со дня рождения члена-корреспондента академии наук СССР Симона Залмановича Рогинского // Федеральный исследовательский центр «Институт катализа СО РАН». У 1918 годзе вярнуўся ў Екацярынаслаў і ў 1922 годзе скончыў Екацярынаслаўскі ўніверсітэт. Выкладаў у Горным інстытуце ў Днепрапятроўску і паступіў у аспірантуру пры Інстытуце фізічнай хіміі Акадэміі навук Украінскай ССР. З 1928 года С. З. Рагінскі у Ленінграде: дацэнт, з 1930 года прафесар Ленінградскага політэхнічнага інстытута і адначасова навуковы супрацоўнік Ленінградскага аддзялення Інстытута хімічнай фізікі Акадэміі навук СССР. З 1941 года працаваў у Інстытуце фізічнай хіміі Акадэміі навук СССР, з 1961 года — у Інстытуце хімічнай фізікі, дзе ў 1961—1970 гадах загадваў лабараторыяй. Адначасова ў 1943—1952 гадах загадчык кафедры Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання.

Навуковая дзейнасць Аўтар шэрагу навуковых прац па гетэрагенным каталізе, радыяхіміі, храматаграфіі і інш. Устанавіў сувязь паміж каталітычнымі і паўправадніковымі ўласцівасцямі цвёрдых цел. Прапанаваў тэорыю мадыфікавання каталізатараў. Адным з першых выкарыстаў электронную мікраскапію пры вывучэнні паверхні катадізатараў і прапанаваў мікрахімічную тэорыю актыўнасці іх паверхні.

Узнагароды 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1949). Сталінскія прэміі 1941 і 1945 гадоў. Медалі.

Памяць У гарадскім пасёлку Парычы ў гонар вучонага названа адна з вуліц. Шур В. В. Беларускія ўласныя імёны. Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. Дапаможнік для настаўнікаў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1998. — С. 76. — ISBN 985-02-0164-9

Літаратура

Спасылкі Рогинский Симон Залманович // Архивы Российской академии наук Крылов О. В. 100 лет со дня рождения члена-корреспондента академии наук СССР Симона Залмановича Рогинского // Федеральный исследовательский центр «Институт катализа СО РАН»

Рогинский Симон Залманович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Борис Горобец С. З. Рогинский ― ответственный исполнитель Атомного проекта по физической химии радионуклидов // Заметки по еврейской истории Романовский Б. В. Развитие теоретических представлений в гетерогенном катализе (1950-е годы) // Химия, №7/2005

Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Хімікі XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі савецкага атамнага праекта