Людміла Рагуля (дзяв. Гутар;  — ) — беларуская грамадская дзяячка, сябра і адна з кіраўніц СБМ. Жонка Барыса Рагулі.

Біяграфія Нарадзілася 12 лютага 1925 года ў Навагрудку ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы ў сям’і беларускага патрыёта, які загінуў у падвалах НКУС. Мела трох братоў і сястру. Хадзіла ў пачатковую школу, потым у гімназію. З будучым мужам Барысам Рагулем была знаёмая з дзяцінства, дзякуючы свайму брату, які быў ягоным сябрам.

У Другой сусветнай вайны падчас нямецкай акупацыі ў 1943—1944 г. была кіраўнічкай юначак Саюза беларускай моладзі на Наваградскую акругу.

Ад лета 1944 г. выехала на эміграцыю разам з будучым мужам Барысам Рагулем, у тым жа годзе выйшла замуж за яго замуж, шлюб бралі ў Варшаве. Па вайне жылі ў Германіі. 1 студзеня 1946 года страціла сына, які раптоўна нарадзіўся на шостым месяцы цяжарнасці. Вучылася ў Лювенскім універсітэце ў Бельгіі на фармацэўтычным аддзяленні.

4 снежня 1954 г. Барыс Рагуля, Людміла і дзеці, Рагнеда і Вітаўт, адплылі ў Канаду. Жылі ў Лондане (Антарыа). Была актывісткай Згуртавання беларусаў Канады, прыхаджанкай царквы Св. Кірылы Тураўскага ў Таронта. Разам з мужам Барысам Рагулей мелі чатырох дзяцей — дачку і трох сыноў. Пра жыццё з мужам і сваю грамадскую дзейнасць Людміла Рагуля казала так:

Памерла 20 лютага 2014 г.

Спасылкі Радыё Свабода. «Барыс Рагуля, дзе ні быў, меў харызму страшную»

Катэгорыя:Члены Саюза беларускай моладзі Катэгорыя:Члены Згуртавання беларусаў Канады