Установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова энергетычнага профілю. Каледж з’яўляецца адзінай навучальнай установай у краіне, якае рыхтуе спецыялістаў сярэдняга звяна для энергетычнай галіны Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя 24 сакавіка 1971 года загадам міністра энергетыкі і электрыфікацыі СССР № 94 у горадзе Мінску быў створаны энергетычны тэхнікум. Першы набор складаў — 288 чалавек па спецыяльнасцях: «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», «Будаўніцтва і мантаж ліній электраперадачы», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

25 лістапада 2000 года Мінскі энергетычны тэхнікум пераўтвораны ва ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж». На базе каледжа адкрыта завочнае аддзяленне, курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. У каледжы створаны вылічальны цэнтр, распрацаваны новыя адукацыйныя стандарты па спецыяльнасцях каледжаhttp://mgek.by/%d0%be-%d0%ba%d0%be%d0%bb%d0%bb%d0%b5%d0%b4%d0%b6%d0%b5/%d0%b8%d1%81%d1%82%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%8f-%d0%ba%d0%be%d0%bb%d0%bb%d0%b5%d0%b4%d0%b6%d0%b0/ .

Дырэктары Аляксандр Пятровіч Віркоўскі (1971—1972) Валерый Кірылавіч Судзілоўскі (1972—1979) Віктар Піліпавіч Ляшчынскі (1979—1998) Леанід Нікіфаравіч Герасімовіч (1998—2015) Сяргей Міронавіч Аляксееў (2015—2020) Аляксандр Анатольевіч Новікаў (з 2020)

Спецыяльнасці Каледж ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях: Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (па напрамках); Аўтаматызацыя і кіраванне цеплаэнергетычнымі працэсамі; Электрычныя станцыі; Цеплавыя электрычныя станцыі.

Катэгорыя:Каледжы паводле алфавіта Катэгорыя:1971 год у Мінску Катэгорыя:Тэхнічныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Каледжы Мінска Катэгорыя:Радыяльная вуліца (Мінск)