Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка заснавана паводле рашэння Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, прынятага 27 ліпеня 2007 года па ініцыятыве старшыні аблвыканкама Канстанціна Андрэевіча Сумара.

Прысуджаецца ў трох намінацыях: проза, паэзія, дзіцячая літаратура. Уганараванні адбываліся ў Луніне (2007, 2009, 2021), Пінску (2008), Лунінцы (2010, 2011, 2012, 2014, 2021), Брэсце і Івацэвічах (2017), Брэсце (2019), Лунінцы і Брэсце (2021), Івацэвічах і Пінску (2023)

Паміж 2007 і 2023 гадамі сярод 47 лаўрэатаў прэміі — 33 члены Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Лаўрэаты

2007 Проза Мікола Купрэеў (пасмяротна) — за зборнік «Палеская элегія».

Паэзія Валерый Грышкавец — за кнігу перакладаў «Белой вежы свет».

Дзіцячая літаратура Валерый Гапееў — за аповесць для юнацтва «Пастка для рыцара».

2008 Проза Зінаіда Дудзюк — за раман «Кола Сварога». Васіль Ласковіч — за аўтабіяграфічную кнігу «Отзвук далёкой грозы».

Паэзія Мікола Рудкоўскі (пасмяротна) Мікола Пракаповіч, Алесь Каско — за паэтычны зборнік «Трохперсце».

Дзіцячая літаратура Расціслаў Бензярук — за кнігу казак «Зайцаў кажушок».

2009 Проза Алесь Паплаўскі — за кнігу аповесцяў «Пастка для рэха». Аляксандр Юдзіцкі — за кнігу дакументалістыкі «Встречи».

Паэзія Ніна Мацяш (пасмяротна) — за зборнік «У прыгаршчах ветру».

Дзіцячая літаратура Анатоль Бензярук — за кнігу апавяданняў «Свята для сэрца».

2010 Проза Аляксандр Валковіч — за кнігі прозы «Алеся. Беловежские сны», «Берёза чёрная, берёза белая…»

Паэзія Віктар Вабішчэвіч — за паэтычны зборнік «Уражанне», Надзея Парчук — за кнігі вершаў «Раскрыліўся бусел над хатай», «Зарунее жыта зноў».

Дзіцячая літаратура Зоя Гарадзецкая — за зборнік казак «Сказки новогоднего леса».

2011 Проза Мікалай Елянеўскі — за раман «Время пастыря»

Паэзія Мікалай Кавалевіч — за кнігі вершаў «Янтарное солнце», «Благовестные свечи», «К вышней вечерне…», «Зажигая горные вёрсты…» Алесь Корнеў — за зборнікі «Мядовы полюс» і «Як песня, год мінае»

Дзіцячая літаратура Міхаіл Туруноўскі — за кнігу «Казкі для маленькай дачкі»

2012 Проза Мікалай Бусько — за кнігу «Сляды ад верасня» Анатоль Крэйдзіч — за празаічны зборнік «Роднае, шчымлівае…»

Паэзія Марыя Кобец — за паэтычны зборнік «Кроплі». Іван Арабейка — за кнігу вершаў «Сказаць хачу».

Дзіцячая літаратура Васіль Жушма — за кнігу апавяданняў «Гарэза»

2014 Проза Анатоль Брытун — за раман «Пах мускусу»

Паэзія Анатоль Шушко — за паэтычны зборнік «Шаны».

Дзіцячая літаратура Уладзімір Сітуха (пасмяротна) — за кнігу казак «Пра арэхі, сома і бабра».

2017 Проза Анатоль Галушка — за зборнік «Яблычны спас». Фёдар Саевіч — за кнігу нарысаў «Беловежская пуща: моя судьба, моя любовь».

Паэзія Настасся Нарэйка — за кнігу вершаў «Магдэбургскае права маёй душы». Галіна Бабарыка — за паэтычны зборнік «Дарога ў восень».

Дзіцячая літаратура Алена Гневушава — за казачную аповесць «Замак тайн».

2019 Проза Сяргей Белаяр (псеўд. Сяргей Мартынюк) — за зборнік навукова-фантастычных апавяданняў «Раследванні інспектара Сарвы».

Паэзія Георгій Тамашэвіч — за зборнік санетаў «Анёл над Брэстам». Уладзімір Ануфрыевіч Лебедзеў — за зборнік паэзіі «Росная трава».

Дзіцячая літаратура Анатоль і Васіль Дэбішы — за кнігу «Пушчанскія дзівы». Кацярына Мядзведзева — за кнігу «Разламашкі майстра Люфта».

2021 Проза Таццяна Канапацкая — за серыю кніг «Лунінецкая памяць». Паэзія Мікола Антаноўскі — за зборнік паэзіі «Як ліст сярод лістоў». Любоў Красеўская — за зборнік паэзіі «Та самая сила». Дзіцячая літаратура Наталля Кухліч — за зборнік казак «Раскрашенный мир». Ірына Морых — за аповесць для дзяцей (фэнтэзі) «Марго и волшебный экран».

2023 Проза Марыя Ляшук — за зборнік апавяданняў «Сквозь зимы и вёсны» Паэзія Алена Папко — за зборнік паэзіі «Мой сад» Дзіцячая літаратура Таццяна Дземідовіч — за зборнік апавяданняў «МармеЛадное лето»

Катэгорыя:Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі Катэгорыя:Культура Брэсцкай вобласці