Масавае забойства ў Біньхоа — масавае забойства, здзейсненае паўднёвакарэйскімі войскамі ў перыяд паміж 3 і 6 снежня 1966 года ў вёсцы Біньхоа, размешчанай у правінцыі Куангнгай у Паўднёвым В’етнамеRomancing Vietnam: inside the boat country. Усяго ахвярамі разні сталі, па розных даных, ад 422 да 430 чалавек, па большай частцы старыя, дзеці і жанчыны, у тым ліку 21 цяжарная. Мясцовасць, у якой адбылося масавае забойства, была зонай дзеяння 2-й дывізіі марской пяхоты. Забіўшы жыхароў, салдаты спалілі дамы ў вёсцы, забілі сотні кароў і буйвалаў, якія належалі жыхарам вёскі. Жыхары, якім удалося перажыць разню, далучыліся да войскаў В’етконга і пасля прымалі ўдзел у баях супраць войскаў ЗША і іх саюзнікаўOliver, p.11.
У тым жа годзе паўднёвакарэйскія войскі здзейснілі аналагічныя злачынствы ў вёсках Біньтай, Бін’ан і ТэйвіньArmstrong, Charles. Critical Asian Studies, Volume 33, Issue 4 :America's Korea, Korea's Vietnam (англ.). — Routledge, 2001. — P. 530..
Літаратура Kim, Hyun Sook Lee. Korea’s «Vietnam Question»: War Atrocities, National Identity, and Reconciliation. Positions: East Asia Cultures Critique, Volume 9, Number 3, Winter 2001, p. 622—635. E-ISSN: 1527-8271 Oliver, Kendrick. The My Lai Massacre in American History and Memory. — Manchester University Press, 2006. — ISBN 978-0-7190-6891-1.
Спасылкі Binh Hoa Massacre
Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас вайны ў В’етнаме Катэгорыя:1966 год у В’етнаме Катэгорыя:Снежань 1966 года Катэгорыя:Падзеі 3 снежня Катэгорыя:Падзеі 4 снежня Катэгорыя:Падзеі 5 снежня Катэгорыя:Падзеі 6 снежня Катэгорыя:Масавыя забойствы ў В’етнаме Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 1966 годзе