Германская прагрэсісцкая партыя () — пруская ліберальная палітычная партыя, заснаваная 6 чэрвеня 1861 года ў як першая . Яна падчас стала ў апазіцыю да Ота фон Бісмарка. У 1884 годзе партыя была ператворана ў .

Прадстаўляла інтарэсы буржуазіі, звязанай з знешнімі рынкамі, а таксама сярэдне- і дробнабуржуазных слаёў. Падтрымлівала аб’яднанне краіны пад вяршынствам Прусіі, але патрабавала ўсталяванне парламенцкага ладу. Прагрэсісцкая партыя змагалася супраць імкнення Бісмарка ліквідаваць кантроль парламента над асігнаваннямі на ваенныя патрэбы і супраць увядзення пратэкцыянісцкіх пошлін.

У 1866 ад Прагрэсісцкай партыі адкалоліся буйнабуржуазныя прыхільнікі, якія стварылі правацэнтрысцкую Нацыянал-ліберальную партыю; у 1868 — дробнабуржуазныя, якія стварылі левацэнтрысцкую Нямецкую народную партыю.

ГПП складалася з камітэтаў (komitee) па адным на аднамандатнай выбарчай акрузе, вышэйшым органам ГПП з’яўляўся з’езд (parteitag), паміж з’ездамі — Цэнтральны камітэт (Zentralkomitee).

Літаратура

Спасылкі Deutsche Fortschrittspartei 1861—1884

Катэгорыя:Ліберальныя партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Германскай імперыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Германіі