Будынак «Гроднаэнерга» — будынак у Гродне, размешчаны па праспекце Касманаўтаў, 64. Пабудаваны ў 1976 годзе па праекце архітэктараў В. Давыдзёнка, В. Ягошына, Л. Вільчко як будынак цэнтральнага дыспетчарскага пункта «Гроднаэнерга». Адзін з першых будынкаў, якія паклалі пачатак фарміраванню забудовы праспекта Касманаўтаў.
Архітэктура Уяўляе сабой прамавугольны ў плане 5-павярховы аб’ём (размешчаны аператыўна-дыспетчарскія службы, лабараторыі, навучальныя класы, тэхнічная бібліятэка), зблакаваны з раней пабудаваным 2-павярховым будынкам. Галоўны фасад вылучаны аб’ёмам канферэнц-залы на 200 месцаў. Да дваровага фасада галоўнага корпуса прыбудавана дыспетчарская зала. Фасады будынка дэкараваны гарызантальнымі і вертыкальнымі паясамі рознай шырыні, якія праходзяць па краях аконных праёмаў.
Літаратура
Катэгорыя:1976 год у Гродне Катэгорыя:Праспект Касманаўтаў (Гродна) Катэгорыя:Гроднаэнерга Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гродна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Валянціна Ягошына Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Васіля Давыдзёнка Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Людмілы Вільчко