2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе 4-га Калінкавіцкага атрада імя Фрунзэ (арганізаваны ў чэрвені 1943 года), вылучанага 99-й Калінкавіцкай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Калінкавіцкага раёна. 24 лістапада 1943 года брыгада (924 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад 1-ы атрад; 2-і атрад; 3-і атрад; 4-ы атрад; 6-ы атрад імя В. І. Чапаева;

Камандаванне Камандзір Канстанцін Мікітавіч Марозаў

Камісар Іосіф Мікітавіч Бяляй

Начальнік штаба Андрэй Рыгоравіч Барысенка

Гісторыя Партызаны праводзілі баявыя аперацыі на чыгунках і шашэйных дарогах. У чэрвені 1943 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай аперацыі, разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Тульгавічы, узарвалі лесапільны завод у Калінкавічах. 4 верасня 1943 года на Прыпяці затапілі нямецкі параход. Абсталявалі аэрадром, на які было прынята 35 самалётаў. Па заданню 61-й арміі, 19 лістапада 1943 года разбілі нямецкі гарнізон, што абараняў чыгуначную станцыю Аўраамаўская. Пабудавалі 2 пераправы. Удзельнічалі ў вызваленні вёсак Глінішча Хойніцкага і Агароднікі Калінкавіцкага раёнаў.

Памяць У 1967 годзе ў вёсцы Моклішча Хойніцкага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі 2-я Калинковичская бригада им. М. В. Фрунзе

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе Катэгорыя:Гісторыя Калінкавіцкага раёна