Радахразі́т, марганцавы шпат — мінерал класа карбанатаў, карбанат марганцу, MnCO.
Мае ў сабе да 61,7 % аксіду марганцу, дамешкі жалеза, магнію, кальцыю, цынку, кобальту.
Уласцівасці Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае зярністыя, агрэгаты ныркападобнай формы, зямлістыя масы, сфераліты, канкрэцыі, нацёчныя масы, даволі рэдка — ромбаэдрычныя крышталі. Колер ружовы, шаравата-белы, зеленавата-шэры, жаўтавата-шэры, белы. Паўпразрысты, часам да празрыстага. Бляск шкляны з перламутравым адлівам. Цвёрдасць 3,5—4,5Родохрозит // Каталог минералов па шкале Моаса. Шчыльнасць — 3,7 г/см³. Крохкі. У гарачай салянай кіслаце хутка раствараецца з бурным кіпеннем.
Паходжанне і радовішчы Мае асадкавае, гідратэрмальнае, кантактна-метасаматычнае паходжанне. На зямной паверхні даволі хутка пераходзіць у магматыт і піралюзіт. Радовішчы ў Германіі, Румыніі, Расіі (Заходняе Забайкалле), Францыі, ЗША, ПАР, таксама ў Крыме, Высокіх Пірынеях.
Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнага каменя і ў ювелірнай справе. Уваходзіць у склад марганцавых руд. У Манголіі гэты камень здабываецца ў чыстым ружовым колеры, носіць назву «камень кахання» і ім упрыгожаны Палац шлюбу ва Улан-Батары.
Літаратура
Бетехтин А. Г. Курс минералогии, под научн. ред. Б. И. Пирогова и Б. Б. Шкурского. — М., 2008.
Спасылкі Родохрозит // Каталог минералов
Катэгорыя:Карбанаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы марганцу