Дэлавэрскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, размешчаная ў Ньюарку, штат Дэлавэр.

Агульная характарыстыка Буйнейшы ўніверсітэт у штаце Дэлавэр. Асноўны кампус знаходзіцца ў Ньюарку, дадатковы кампус ў Доверы, Уілмінгтане, Льюісе, і Джорджтауне. Налічвае каля 25 000 студэнтаў і 3 500 аспірантаў. Станам на 2012 год, фонд універсітэта ацэньваўся ў 1 млрд дол. ЗША.

Універсітэт класіфікуецца як даследчы універсітэт з вельмі высокай навукова-даследчай дзейнасцю.

Заснаваны ў 1743 годзе, што робіць яго адным з найстарэйшых універсітэтаў у ЗША. Аднак, Дэлавэрскі універсітэт афіцыйна атрымаў статус ВНУ толькі ў 1833 годзе.

Вядомыя выпускнікі Джыл Байдэн — першая лэдзі ЗША (з 2021 года)

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Дэлавэр

Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Дэлавэра