Вуліца Лермантава — вуліца ў Гродне.

У XIX стагоддзі тэрыторыя, якая размяшчалася па другі бок ракі Гараднічанкі, мела назву Загарадная слабада. Гістарычная назва вуліцы — Горная, у 1930-я гады перайменавана ў БазыльянскуюТропы. Улицы Лермонтова — Чкалова. 21.03.2017 .

Размяшчэнне Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Максіма Горкага як працяг вуліцы Міцкевіча, перасякае Віленскі завулак, далей да вуліцы прымыкаюць Мядовая, Гарбарская, Віленская, Чкалава, Цагляная, завяршаецца кольцам на скрыжаванні з вуліцай Палявой, перад галоўным ўваходам у Каложскі парк.

Забудова

№ 2 — будынак абласнога аграпрамысловага комплексу (1985; архітэктары М. Жучко, Н. Скачкова, Л. Баланюк). № 8 — двухпавярховы цагляны будынак, квадратны ў плане, з калонамі на ўваходнай групе. Пабудаваны ў 1930-х гадах. Былая сядзіба корпуса аховы памежжа. У 1960-х гадах жыў дзеяч ТБШ Марцінчык. У 2019 годзе там заставалася адна жылая кватэра. Пасля рамонту з 2019 размяшчаецца інтэрнат для выхаванцаў футбольнага клуба «Нёман». № 25 — прыватны музей гісторыі і побыту горада Гродна. № 31 — аднапавярховы драўляны будынак, П-падобны ў плане. Збудаваны ў стылі канструктывізму ў 1930 годзе (па іншых дадзеных, у 1926 ці 1928 гадах). Першапачаткова размяшчалася сярэдняя гарадская школа № 8 ("усэмка"). З пачаткам вайны ў 1939 г. большасць гродзенцаў працягвала працаваць ужо ў беларускай школе. У час нямецкай акупацыі размясцілася казарма для жандармерыі. У 1945 годзе размясцілася фармацэўтычная і фельчарска-акушэрская школы. З 1950 году тут працавалі школы № 3 і № 4. Неўзабаве была перапрафіліравана пад дапаможную школу № 4 для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Пазней стала дапаможнай школай № 1. Пасля пажару ў 2017 годзе частка будынка была пашкоджана, а вучняў перавялі на вуліцу Дзяржынскага ў школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку. Будынак прадалі з аўкцыёна ў канцы 2020 года, у 2021 годзе пачалі рамонтныя працы. У час рамонту захавалі гістарычны выгляд будынка, змяніўся дызайн уваходнай групы. Зараз у будынку размяшчаецца прыватная школа "Тэрыторыя поспеху". № 33 — аднапавярховы, драўляны, квадратны ў плане будынак. Збудаваны ў стылі канструктывізму ў 1930 годзе (па іншых дадзеных у 1926 ці 1928 гадах). Першапачаткова - дом дырэктара школы ў будынку № 31. Будынак прадалі асобна ў 2020 годзе прыватнай будаўнічай фірме пад офіс. У час рамонту характэрныя драўляныя калоны ўваходнай групы замянілі на цагляныя. Частку задняга фасада абклалі газасілікатнымі блокамі.

Спасылкі