thumb|Гордыя хлопцы на маршы недзе ў ЗША ў 2020 годзе. Можна пабачыць іх штандар з пеўнем, а таксама пратэстовец на пярэднім плане апрануты ў Fred Perry, што тыпова для гордых хлопцаў.

Гордыя хлопцы () — праварадыкальная, неафашысцкая палітычная арганізацыя ў ЗША, якая складаецца толькі з мужчын і прапагандуе палітычны гвалт у ЗША і Канадзе.

Групоўка з’явілася спачатку на старонках праварадыкальнага часопіса «Taki's Magazine» у 2016 годзе пад кіраўніцтвам сузаснавальнікам «Vice Media» Гэвіна Макінэса, а імя ўзяла з песні «Proud of Your Boy» («Ганаруся тваім хлопцам») з дыснееўскага мюзікла Аладын з 2011 года.

Гордыя хлопцы паўсталі ў межах руху альт-райт, але з таго часу яны дыстанцаваліся ад альт-райтаў у бок альт-лайтаў, то бок, яны адмовіліся ад ідэнтыфікацыйнай палітыкі і расізма, але ў астатнім захавалі праварадыкальную павестку. Асабліва гэты дрыфт у бок альт-лайтаў сярод гордых хлопцаў узмацніўся пасля беласупрэматысцкага пратэсту «Аб’яднаем Правых» у 2017 годзе.

Зноскі Праварадыкальная:

Фашысцкая:

Толькі для мужчын:

Экстрэмісцкая і расісцкая:

Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі ЗША Катэгорыя:Грамадскія рухі ЗША